Гісторык Яўген Казанцаў займаецца вывучэннем млыноў ўжо больш за 10 гадоў. І справа не толькі ў тым, што яго прадзед быў млынаром. Ветракі, жорны, вадзяныя млыны – не проста артэфакты старажытнасці, але і паказчык узроўню жыцця, а таксама сапраўдныя сведкі далекіх часоў, лічыць дасведчык. Таму запрашаем сёння ў незвычайнае гістарычнае падарожжа – па слядах легендарнага Менеска.
Яўген Казанцаў, гісторык:
Перад вамі план горада, якiм ён быў у часы Магдэбургскага права. У гэтыя часы вялося справаводства, былі суды і з гэтых дакументаў мы ведаем, што у горадзе знаходзіліся прадпрыемствы, якія выкарыстоўвалі энергію вады. Млыны былі досыць прыбытковыя, таму вяліся вялікія спрэчкі за право іх валодання, за право атрымання прыбытку з іх.
Прашу звярнуць вашу ўвагу на млыны вось тут на Свіслачы Плябанскія.
Калі паглядзець на карту сучаснага Мінска, то Плябанскія млыны знаходзіліся акурат насупраць памятніка Марату Казею. Адзін на правым беразе, другі – на левым. Што ж іх аб’ядноўвала?
Яўген Казанцаў:
Праз раку ішла грэбля, рака была перагароджана, тут быў стаў, а за ракой XVII стагоддзя знаходзіўся млын, які належыў спачатку праваслаўнаму Шпітальнаму брацтву, потым уніяцкаму духавенству, потым праваслаўнаму. І гэтыя Плябанскія млыны былі адметныя тым, што за іх права валодання і прыбытку з іх ажно больш за тры стагоддзі вяліся судовыя спрэчкі.
Ідэя пабудаваць млын прыйшла да Шпітальнага брацтва, аднак у магістрата былі іншыя планы. За свае права прадстаўнікам брацтва нават прыйшлося спрачацца ў судзе. Праўда была на іх баку, але неўзабаве млын пераходзіць да ўніяцкага Узнясенскага манастыра. І на гэтым спрэчкі не скончыліся, толькі яны ўжо шлі паміж уніятамі і каталікамі.
Яўген Казанцаў:
Паміж млынамі была грэбля, яна перагароджвала раку, стварала стаў. У ставе вадзілася рыба і не маглі паразумецца, як гэутю рыбу дзяліць і за чые грошы рамантаваць грэблю. У выніку прынялі пагадненне ў 1690 годзе, как пароўну дзяліць і рыбу, і грошы, каб рамантаваць гэтую грэблю.
І гэта былі далёка не ўсе выпрабаванні.
Яўген Казанцаў:
Напрыканцы XIX стагоддзя склалалася неспрыльнае экалагічнае становішча: тут, у ставе, была вельмі брудная вада, тут быў іл, былі розныя смецці. І жартавалі, што ў гэтай вадзе нават халера не жыве. Адзіны спосаб перапыніць гэта ўсе – знесці плаціну, аднак гэта было няпроста, бо гэтая грэбля належыла царкве і ў царквы спачатку трэба было выкупіць. З каталікамі дамовіцца атрымалася ў 1906 годзе за 10 тысяч рублеў. Гарадскія ўлады набылі зямлю, набылі млын і знеслі яго, але праваслаўные трымаліся да апошняга.
Вырашылася ўсё ў 1917 годзе, але не ў выніку рэвалюцыйных падзей: паводка прарвала грэблю.
Гісторыя двух іншых млыноў, якія існавалі на тэрыторыі магдэбурскага Менска, куды больш адметная.
Яўген Казанцаў:
Пане войце, чаму наша сенажаць затопленая? Войт і слухаць іх не хацеў, бо гэта ен аднавіў млын і атрымліваў яго прыбытак.
На гэты раз яблыкам разладу стаў замкавы млын, які стаяў побач з сучасным Палацам спорту.
Яўген Казанцаў:
Аднойчы манахі-дамініканцы, каталіцкія манахі, спусціліся да Свіслачы на сваю сенажаць і ўбачылі, што Свіслач затопленая. Што было рабіць? Яны звярнуліся ў ратушу да войта.
Адказ войта вы ўжо ведаеце. У Антонія Пшаздзецкага была свая карысць. Дарэчы, ён быў асобай неардынарнай. Акрамя нясметных багаццяў і падуладных яму зямель, войт меў незвычайную знешнасць – моцны стан і тоўсты карак. За гэта палітычныя супернікі далі яму мянушку Насарог. Яшчэ нікога не нагадвае? Тады пойдзем далей.
Яўген Казанцаў:
У 1751 годзе 27 красавіка ен вырашыў прыбраць канкурэнтаў з гэтага бізнеса: мукамольнай справы. Што ен зрабіў? Загадаў свайму намесніку сабраць каля ратушы просты народ города Менска, які займаўся п’янствам, напаіць іх і ўзброіць. А ў поўначы яны ўдарылі ў набат, пайшлі з высокага рынка вуліцай Казьмадзям’янскай да Нізкага рынка і далей прыйшлі да брамы замку.
Тую ноч наша сталіца помніць дагэтуль. У брамы стаяў шум, тлум. Народ стаў разбураць млын, які згадваецца яшчэ ў Прывілеі на Магдэбургскае права.
Яўген Казанцаў:
У самім замку была рэзідэнцыя старасты, у ей быў тады не стараста, а ягоны намеснік Вузлоўскі. Пан Вузлоўскі пачуў шум, прачнуўся, узяў з сабой некалькі жаўнераў і ўзняўся на вал. Відовішча было жуткае: натоўп разбураў млын, шумеў і завадатарам быў Пшысецкі.
Хадзі прэч, пане намесніку! А бо мы разбурым замак!
Так самы стары млын Мінска XV стагоддзя быў знішчаны.
Яўген Казанцаў:
У памяць пра гэты млын мы можам бачыць мазаіку на фасадзе аднага з будынкаў на вуліцы Ракаўскай. На ей мы бачым умоўную выяву замчышча, якая не адпавядае археалагічным звесткам, і ўмоўную выяву млына, які на самай справе быў не такі.
У 1986 годзе археолагі знайшлі рэшткі гэтага млына і ен быў стацыянарны. Ен стаяў часткова на зямлі, часткова на палях, ў вусц’і ракі Нямігі перад брамай замка. І той млын, які мы бачым на гэтай мазаіцы, узяты са швейцарскай гравюры XVI стагоддзя.
Чацверты з вядомых мінскіх млыноў быў у Траецкім прадмесце і належыў гарадскому магістрату.
Яўген Казанцаў:
Гэтая скульптура ў выглядзе кола ад воза пастаўлена ў гонар беларусаў з замежжа недалека ад такого месца, дзе раней знаходзіўся гарадскі млын. Існаваў недзе да канца XVIII стагоддза, калі тут, у Траецкім прадмесці, адбываліся вялікія змены, складаліся новыя вуліцы.
На гэтым гісторыя самых знакамітых млыноў заканчваецца, а вось легенда – толькі пачынаецца.
Яўген Казанцаў:
Этнограф Павел Міхайлавіч Шпілеўскі апублікаваў паданне пра заснаванне нашага горада. Галоўны герой гэтага падання млынар, асілак, знахар Менеск. Ен набраў дружыну, пабудаваў млын на Свіслачы, пасяліў дружыну каля млына і такім чынам быў заснаваны горад, але сам Менеск жыў крыху на іншым месцы. І гэтае месца ў паданні апісана, як паміж Пярэспінскім мастком і Татарскім канцом.
Гэта лінія стала своеасаблівым мерыдыянам. Прыблізна пасярэдзіне знаходзіліся Пярэспінскія могілкі. Зараз тут праходзіць вуліца Старажоўская.
Яўген Казанцаў:
Млын Менеска, паводле падання Шпілеўскага, знаходзіўся на замчышчы. Відаць, менавіта там, дзе быў замкавы млын, вядомы з XV стагоддзя, рэшткі якога знайшлі археолагі. І дружына Менеска таксама пасялілася на замчышчы.
Каму замкавы млын насамрэч належыў, мы агучвалі версію раней. А вось якая вам падабаецца больш, можаце выбіраць самі. Як гаворыць легенда, Менеск не толькі жыў каля Пярэспінскіх могілак, але і быў тут пахаваны.
Працягвае паданне яшчэ адно авеянае мiстыкай месца – тэхнічны вадаем міністэрства надзвычайных сітуацый, які раней быў легендарнай ракой Пярэспай.
Яўген Казанцаў:
У краязнаўчай літаратуры існуе такое распаўсюджанае меркаванне: быццам млын легендарнага Менеска знаходзіўся менавіта на гэтай рацэ. Яно грунтуецца на нейкіх дзіцячых успамінах адной мясцовай жыхаркі і таксама на адным дакуменце канца XVI стагоддзя на прывылей, які дазваляў пабудаваць тут млын, каб вырабляць паперу. Аднак літоўскі даследчык вызначыў, што млыноў, якія выраблялі паперу, у Менску не было.
Дык у чым жа казка, а чаму даследчыкі сапраўды знаходзяць усе больш сведчанняў?
Яўген Казанцаў:
Перад вамі скульптура Канстанціна Селіханава «Млын Пярэспы», якая з’явілася на Камсамольскім возеры ў парку Перамогі ў 2010 годзе. Фактычна гэта не млын, а жарон, які знаходзіцца на застылай у камені хвалі. Саму назву мае неадпаведную реальнасці, бо як мы ўжо казалі, на Пярэспы млыноў не было.
Ёсць яшчэ адна памылка – ўжо у тэксце.
Яўген Казанцаў:
Там напісана, што тут быў заснаваны горад Мінск. Дзе тут? Тут археалагічнага культурнага слою няма.
Гэта ўсё – меркаванні гісторыкаў. А вось што гавораць археолагі?
Сяргей Тарасаў, кандыдат гістарычных навук, археолаг:
Легенда пра Менеска, безумоўна, есць, так вось якая яна праўдзівая – пытанне. Можа быць, той самы Шпілеўскі, які напісаў аб гэтым млыне Менеска, і прыдумаў гэта ўсе. Але, тым не менш, вось тут, у музеі гісторыі горада Мінска есць у нас такі ўмоўны, скажам так, макет такога самага кола млына. І сапраўды, млыны былі, яны стаялі на Свіслачы, можа быць, яны стаялі на Нямізе, таму шта там, дзе гарады, звозілася зерне і тут гэта зерне малолася у муку. Дарэчы, вот млыны былі розныя па форме, вот тое, што ў музее – гэта млын так званага верхняга бою, вада спадала зверху і гэта круцілася.
Далей пачынаецца гісторыя паравых млыноў. Дарычы, адзін з такіх быў выпадкова знойдзены зусім нядаўна.
Сяргей Тарасаў:
Сапраўдны мінскі жорнаў і ен важыць 3,5 тоны, каб яго падняць, трэба быць такім асілкам, як Менеск, напэўна. Знойдзены ен тут, у Менску, у мінулым годзе на Юбілейнай плошчы падчас пабудовы мінскага метро. У адрозненні ад тых жорнаў, якія прыводзіліся ў рух вадзянымі коламі, гэты прыводзіўся сілай пара і ў яго працоўная паверхня не зверху, а збоку. Ен стаяў на рабро і так вот два, а то і чатыры жорнаў разам і круціліся на адным месцы.
Можа падацца, што менавіта з гэтага жарона зрабіў свой шэдэўр Канстанцін Селіханаў, калі б не той факт, што паравы млын знайшлі праз восем гадоў пасля ўсталявання скульптуры. Яшчэ больш цiкавае пытанне – ці мог Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі стаць правобразам таго самага асілка Менеска? Гісторыя ўмее захоўваць свае таямнiцы. Зараз гэты жарон – сапраўдны гонар Археалагічнага музея Мінска. Але хацеў забраць яго да сябе і Нацыянальны гістарычны музей. Вось такія яны, млыны – заўседы аб’ект спрэчак, прадмет вывучэння і аснова для новых легенд.