Как на Новый год заговорить воду на удачу, и чтобы избавиться от проблем: простой белорусский обряд
Новости Беларуси. Ритуал с водой показали во время ток-шоу «Что происходит».
Егор Хрусталёв, ведущий:
Вы обещали нам продемонстрировать обряд встречи Нового года. При помощи блюда, стакана с водой.
Иван Крук, этнокультуролог:
Развітваемся са старым годам. Давайце ўзгадаем: сёння ў нас юбілей нечы, альбо проста дзень нараджэння. З чаго пачынаецца? Сказалі добрыя словы, а потым давайце ўзгадаем: мы адкрываем пляшку шампанскага, нешта адзінае цэлае, разліваем па бакалах. А перш, чым выпіць, што мы зробім? Мы скажам тост і звядзем усё ў адзінае цэлае. Калектыўная замова і пажаданне дабрабыту, шчасця і здароўя.
І потым загавораная гэтая вада разыйдзецца па кожнаму з нас.
Цяпер пераходзім сюды. Наша даўняя традыцыя, беларуская. Засталося да завяршэння старога года паўгадзінкі. У нас сёння называецца – трэба развітацца са старым годам. Мы селі ўсе за стол, гэта – свята сямейнае, да чужых людзей не хазі і чужога чалавека ў Новы год, менавіта ў гэтую сякундачку, не пускай. І тады паглядзіце, што робіцца. Гаспадар сям’і ставіць вось так на руку, альбо на сярэдзіну стала кілішак з вадой.
І мы на хвіліначку трымаем нашу левую руку над гэтай вадой, і ціхенька, пра сябе: «Божанька, даражэнькі, забяры з сабой мае хваробы, бяду, нястачу», – усё са знакам мінус.
І потым мы адчыняем фортку, і выліваем праз фортку нашы праблемы. Студэнты мае кажуць: «Іван Іванавіч, а калі там хто будзе праходзіць?» Ну, няхай.
Калі нячыстая сіла ходзіць, няхай атрымае.
Таму шта кожны нармальны павінен сядзець дома са сваей сям’ёй за сталом. Далей. Мы прывыклі, што куранты маскоўскія, або мінскія – гэта Новы год. Момант Х. Цяпер глядзіце сюды – тая ж самая чарачка, толькі вада ўжо іншая, наліваем да краёў. У нас «правое дело», «правильной дорогой» – «права» са знакам плюс. І мы хвіліначку трымаем правай рукой – усё разам, нават унук сядзіць у мяне на каленях, я бяру яго руку…
Оксана Котович, этнокультуролог:
Обязательное условие: не себе желаем, любимой и хорошей, а начинаем с того, что: «Хочу, чтоб бабушка с дедушкой прожили ещё год. Хочу, чтобы у отца сложилось всё на работе. Хочу, чтобы у мамы было здоровье. Хочу, чтобы у сына… Хочу, чтобы у внука».
И только в последнюю очередь вспоминаешь про себя.
Иван Крук:
А потым усе гэтую вадзічку – загаварылі ўсе свае жаданні – і тады, пачынаючы са старэйшага, па глыточку… Або ад меншага, тут ужо, як сям’я выбірае. І тады пускаецца ўсё гэта па кругу, і абавязкова трэба выпіць да дна. Якім бы ні быў гэты рытуал, пагуляйце са сваей сям’ёй, пагуляйце са сваімі дзецьмі ў гэта, закладвайце асновы дабрабыту, шчасця, і святло ў сэрцы.