Индия глазами белорусских художников: выставка «IND-БЕЛ-ART» открылась в Минске
Новости Беларуси. Индия глазами белорусских художников. Выставка с необычным названием «IND-БЕЛ-ART» открылась в Национальном историческом музее. Она стала результатом 10-дневного путешествия четырех художников по экзотической стране, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Вера Ягоўдзік, мастак:
Людзi вельмi адкрытыя, проста неверагодна. Мне здаецца, што мы за гэтыя днi зрабiлi проста фурор на iндыйскiм фэйсбуку, таму што ўсе хацелi з намi зфатаграфавацца.
5 лютага чацвёра беларускіх мастакоў адправiлiся ў Індыю за ўражаннямі. 5 штатаў, 8 пералётаў – усяго за 10 дзён. Легендарны Тадж-Махал, пячоры Элоры, храмы Аджанты. Музеі, галерэі, сустрэчы з індыйскімі мастакамі. Знаёмства з карэнным насельніцтвам.
Беларусам Індыя паднесла невычэрпны матэрыял для творчасці. Серыя з 10 мініяцюр «Маляваныя гiсторыi. Iндыя» – вынік працы мастака Веры Ягоўдзік.
Вера Ягоўдзік:
Я была вельмi натхненая наведваннем нацыянальнага музея ў Дэлi, дзе прадстаўлена вялiкая калекцыя iндыйскiх мiнiяцюр. I для сябе я рабiла вельмi шмат замалёвак. Я для сябе вельмi шмат запiсвала: якiя колеры і сюжэты выкарыстоўваюцца. I, канешне, вярнуўшыся сюды, у Мiнск, я адразу села за працу.
З Індыі мастакі прывезлі эскізы будучых работ. Паўгода яны спелі, каб стаць творамі мастацтва. На палотнах – гістарычныя помнікі, культура, прырода і побыт краіны.
Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага саюза мастакоў:
Калі вы бачыце тысячу разоў Тадж-Махал на карцінках, у інтэрнэце – гэта адно. А калі вы набліжаецеся да яго і бачыце, што гэта жывая істота, таму што ўражанне такое, што ён безтэлесны, нематэрыяльны. Ён калышыцца ў паветры. Ён настолькі празрысты і паветра таксама навокал такое празрыстае, што ўражанне такое, што ён пачынае раставаць, узнікаць.
Творчую паездку арганізавала пасольства Індыі ў Беларусі. Прысвечана яна была 25-годдзю дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі і 70-годдзю незалежнасці Індыі.
Саксен Панкадж, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь:
Целью этой поездки было вовлечь художников в богатую историю и культурное наследие Индии. Мы очень довольны результатом. А белорусские художники уже стали нашими хорошими друзьями.
Дапоўнілі выставу прадметы ручной работы, выкананыя індыйскімі майстрамі. Наведвальнікі могуць убачыць статуэткі, посуд, традыцыйную жаночую вопратку – сары. І кнігі аб гэтай дзіўнай краіне на рускай, беларускай, англійскай мовах і на мовах Індыі.
Барыс Святлоў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:
У першую чаргу заўсёды (як паказвае вопыт не толькі нашых зносін з Індыяй, але і з усімі краінамі) перш за ўсё ідзе, безумоўна, культура, а потым да яе далучаецца палітыка і эканоміка.