Для тех, кто любит родное слово: в Минске представили современное издание толкового словаря белорусского литературного языка

Новости Беларуси. С учётом новых норм правописания. Сегодня в Минске представили современное издание толкового словаря белорусского литературного языка. Более 65 тысяч слов, написанных с учетом последних изменений в орфографии, сотрудники Академии наук собирали в течение двух лет.

Необходимость в таком толковом словаре назрела давно,

ведь предыдущее издание датировалось 2005 годом, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Гэты слоўнік важкі і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. У ім – усё багацце сучаснай беларускай мовы: новые словы і фразеялагізмы – у адным томе, пад адной вокладкай.

Алена Сырова, СТБ:
Новае выданне беларускага тлумачальнага слоўніка ў адным томе мае вялікую адметнасць – гэта не толькі колькасць тых самых словаў, іх тут больш за 65 тысяч, але і  права выбару для карыстальніка, якое слова ўжывіць.

Напрыклад, камусьці падабаюцца васількі, а камусьці валошкі.

Хтосьці адзначае дзень перамогі ў маі, нехта ў траўні. І абодва варыяты цяпер могуць ужывацца ў беларускай літаратурнай мове. Папярэдняя рэдакцыя слоўніка ўтрымлівала звод правіл 80-90 гадоў.

А мова наша жывая і развіваецца.

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута языказнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
З аднаго боку ажываюць, вяртаюцца даўно забытыя словы. З другога боку – мова папаўняецца шматлікімі запазычаннямі, у першую чаргу – гэта англаамерыканізмы. Што тычыцца вяртання старых слоў, я магу прывесці такія прыклады, як слова хмарачос – вярнулася ў беларускую мову, слова травень, слова суразмоўца, яшчэ такое цікавае слова – хуткапрамаўлянка.  

Два гады і чатыры чалавекі спатрэбілася каб на 40 % аднавіць змест папярэдняга выдання.

Цікава, што ў новай рэдакцыі адлюстраваны і змены беларускага правапісу. Таму карысным тлумачальны слоўнік будзе і для настаўнікаў, і для студэнтаў, і для тых, хто проста любіць роднае слова.

Тамара Маракуліна, навуковы супрацоўнік адзела лексікалогіі і лексікаграфіі Цэнтра дасследванняў беларускай культуры, языка і літаратуры НАН Беларусі:
Новае значэнне слоў, тое самае слова індыга, слова меланхолік не было зафіксавана у такім значэнні. Магчыма, нейкія словы былі прапушчаныя, нейкія новыя значэнні з’явіліся. Той жа самы флікер – слова актуальнае, а ў тлумачальных слоўніках не было зафіксавана.

Безумоўна, аднаго тома мала каб у ім сабраць усе беларускія словы. У планах выдаць пятнаццацітомнік.