Нацыянальны касцюм – важны элемент этнічнай культуры беларусаў. На працягу многіх стагоддзяў ён захоўваў у цябе арахаічныя рысы: прамалінейны крой, выкарыстанне саматканак i вышаўкі. Усё гэта абавязкова прысутнічае ў сарочцы – асноўным элеменце касцюма як ў жанчын, так i ў мужчын.
Кажуць, што раней, перш, чым надзець сарочку, неабходна было выканаць сорак работ.
Лён, з якога шылі кашулі, меў неверагодную сілу. Нашы продкі называлі яго «божай свечкай», і лічылі, што адзенне, зробленнае з лёну, абараняе ад рознай нешысці.
Яшчэ адзін абавязковы элемент нацыянальнага касцюма – пояс – у беларусаў таксама з’явiўcя нездарма. Ён служыў абярэгам і нагадваў сімвал сонца, з узыходам якога ўся нечысць знікае.
Нацыянальны касцюм – паказчык знешняй свядомасці, які адчыняе перед намі адвечную мудрасць нашых продкаў. Менавіта таму мы павінны паважліва ставіцца да яго.