Аляксандр Васько, акцёр: Тэатр лялек – мастацтва каманднае!

Больш за 40 гадоў Аляксандр гуляе з лялькамі. Кажа: “У дзяцінстве не было часу”, таму запоўніў прабел – выканаў каля стоні роляў.

Першапачаткаова ён працаваў драматычным артыстам. Сябар Віктар Мамаеў угаварыў паступаць яго за кампанію на спецыяльнасць “Акцёр тэатра лялек”.

Зараз Аляксандор служыць у лялечным тэатры, а Віктар – у Купалаўскім. Такім чынам, усё атрымалася наадварот.

Дзеля дакладнага пападання ў вобраз, лялячнік павінен пераймаць міміку персанажа, змяняць голас. Адначасова трэба кіраваць вачыма, вуснамі, рукамі і нагамі цацкі.