Адна вакалістка і 6 музыкаў. Такім вясёлым «Суседзям» заўсёды рады! Іх тэксты кранаюць сэрца, а ад прыпевак немагчыма не танчыць. А ўсё таму, што ўлюбёнасць у традыцыі перадалася ад бацькоў. На Любаншчыне песні гучалі на жніво і Купалле, у цёмным лесе і светлай хаце.