У Магілёўскай вобласці вызначылі лепшыя раёны па выніках працы за 2024 год
Моцная краіна – моцныя рэгіёны. Гэтай формулай Беларусь кіруецца не першы год. У кожнай з абласцей свае асаблівасці, а значыць, і эканамічная спецыялізацыя. Магілёўская – не выключэнне. Па выніках мінулага года рэгіён увайшоў у тройку лідараў па асноўных эканамічных паказчыках: валавы ўнутраны прадукт, развіццё прамысловасці і будаўнічы комплекс – паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Пры гэтым ВУП вырас да 105 %, што з'яўляецца найвышэйшым паказчыкам за апошнія 12 гадоў. Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 4 мільярды рублёў – i гэта лепшы паказчык у краіне. Таксама рэгіён павялічыў вытворчы патэнцыял, умацаваў будаўнічы комплекс і працягвае актыўна развіваць АПК. Стабільная работа эканомікі забяспечыла рост заработнай платы амаль на 20 %.

Анатоль Ісачанка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама:
Есть к чему стремиться, есть над чем работать. То, что началось поступательное движение, мы видим в этом позитив, мы видим, что трудовые коллективы это видят, люди стараются, руководители. Наверное, в этом и есть самое большое наше достижение. Люди должны понимать, что только своим трудом, только своими стараниями можем создавать благо для себя, для детей, для окружающих и делать свою Могилевщину, наш Приднепровский край прекрасным.
Зразумела, за ўсімі дасягненнямі – праца людзей. У рэгіёне віншавалі самых паспяховых у працы. Сярод уладальнікаў ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» – аграрыі, работнікі лясной гаспадаркі, лекары, вучоныя, артысты, будаўнікi і бізнесмены.

Генадзь Дзенгалёў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама:
Это, наверное, самая высокая оценка моей работы за всю мою жизнь. Я не могу сказать, что я работал для того, чтобы получать награду. Просто работал и старался делать свое дело. И, наверное, получилось это, потому что я люблю свою работу, люблю делать то, что делаю.
Міхаіл Сасонка, дырэктар Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П. Арлоўскага:
Я горжусь за свой коллектив, за жену. Это награда всех, не только моя. Это результат работы всех. Семья – за терпение отсутствия отца, а наши работники – за терпение, что я все-таки иногда ругаю их.
У раённым разрэзе па выніках 2024 года значныя дасягненні ў Кіраўскага, Бялыніцкага, Хоцімскага. Менавiта гэтыя раёны маюць высокія паказчыкі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы.