«Навіны эканомікі» за 21.02.2018

Навіны Беларусі. Беларуская мова стала шырэй выкарыстоўвацца прадстаўнікамі айчыннага бізнэсу, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны». Станоўчую тэндэнцыю адзначаюць навукоўцы.

Нацыянальны акцэнт набывае папулярнасць у маркетынгу.

Беларускамоўны брэнд выглядае больш прыкметным. Родная мова выкарыстоўваецца не толькі ў рэкламных кампаніях, але і ў назвах фірм, прадпрыемстваў, прадуктаў.

«Навіны эканомікі» за 21.02.2018-1


Іна Гаўрыльчык, загадчык сектару па рэкламе ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь:

Рекламодатели с удовольствием начали обыгрывать белорусские слова в своей рекламе, потому что на фоне иностранного и русского языка они, конечно, очень выделяются.

«Навіны эканомікі» за 21.02.2018-4

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
Цікавасць да беларускай мовы ўзрастае не толькі ў межах Беларусі, але і за мяжой. Замежныя партнёры той тавар, які ідзе на экспарт у нашу краіну, таксама імкнуцца афармляць па-беларуску. Гэта паказчык таго, што беларуская мова становіцца мовай прывабнай. Прывабнай для моладзі, прывабнай для бізнэсу.

Між тым, за мяжой усё часцей адкрываюцца бізнэс-курсы беларускай мовы. Такія ёсць у Польшчы, Чэхіі і нават у Кітаі.

«Навіны эканомікі» за 21.02.2018-7

ГАРОДНІНА І САДАВІНА ПА ЧЫГУНЦЫ

Кітайская гародніна і садавіна едзе у Беларусь па новым чыгуначным маршруце паміж Мінскам і горадам Ліньі правінцыі Шаньдун. Першая партыя тавараў – 26 тон часнаку і столькі ж яблык . Агульная працягласць грузавога чыгуначнага маршруту – каля 10 тысяч кіламетраў. Цяпер кітайскія пастаўшчыкі могуць даставіць тавары з Ліньі ў беларускую сталіцу за 16 сутак. Гэта на 30 дзён хутчэй, чым па марскім шляху экспарту, а таму і значна танней.

БІЗНЕС ПА-БЕЛАРУСКУ

Прыйсці ў стаматалогію і атрымаць зніжку на паслугі за валоданне беларускай мовай. 5 %, але ж галоўнае – сам факт. Супрацоўнікаў клінікі, якія размаўляюць па-беларуску, заснавальнік кампаніі аддзячвае прэміяй.

«Навіны эканомікі» за 21.02.2018-10

Нагадаем, у інтэрнэце працуе анлайн-сэрвис, дзе яднаюць месцы, крамы, кавярні і іншыя беларускамоўныя паслугі.

КУРСЫ ВАЛЮТ

Даляр падаражэў на 13 сотых капейкі. Заўтра па Нацбанку 1,96.

Еўра ў мінусе амаль на капейку. Актуальны курс – 2,41. Расійскі рубель стаў танней, і за сотню гандлююць 3 рублі 46 капеек.