Адміністрацыя Трампа працягвае чыстку дзяржустаноў і міністэрстваў. На гэты раз ахвярай гэтай палітыкі стала Федэральная падатковая служба ЗША. Там раптоўна працы пазбавіліся шэсць тысяч супрацоўнікаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Масавыя скарачэнні зроблены, каб зэканоміць бюджэтныя грошы і зрабіць працу ведамства больш эфектыўнай. Толькі ў самой падатковай службе папярэдзілі, што звальненні могуць выклікаць толькі хаос, паколькі зроблены ў пік падачы падатковых дэкларацый грамадзянамі краіны. А вось апрацоўваць іх не будзе каму. Прычым як паведамілі ў кіраўніцтве падатковай службы гэтая хваля скарачэнняў далека не апошняя. У бліжэйшы час будзе звольнена яшчэ каля тысячы чалавек. Тым часам стала вядома, што адміністрацыя Трампа таксама рыхтуецца распусціць кіраўніцтва Паштовай службы краіны. Такімі зачысткамі ўлады маюць намер вярнуць у бюджэт як мінімум адзін трыльен долараў.