Аргенціна сутыкнулася з падзеннем ураджайнасці сельгаскультур. З-за засухі скарацілася вытворчасць пшаніцы, ячменю, кукурузы, соі, бабовых і сланечніка, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Звычайна ўжо ў лютым фермеры збіраюць ураджай і размяркоўваюць яго па збожжасховішчах. Аднак з-за анамальна працяглай адсутнасці ападкаў ураджай не выспявае, а палi перасыхаюць. Эксперты мяркуюць, што сёлета аб'ём сельскагаспадарчай прадукцыі можа скарацiцца на мільёны тон у параўнанні з папярэднім годам. Мясцовыя фермеры ўжо нясуць значныя страты. Каб пераадолець крызіс, у якасці часовых мер мясцовыя ўлады вырашылі знізіць падаткі на экспарт аграрнай прадукцыі да канца чэрвеня. Але сапраўды сітуацыю могуць выправіць толькі багатыя ападкі.