Велічны і неверагодна казачны млын з даўніх часоў быў папулярны ў сялян. Яго гісторыя пачалася яшчэ ў Антычнасці. І толькі паўстагоддзя таму ён страціў сваю былую неабходнасць.
Друпаў Аляксей, малодшы навуковы супрацоўнік:
Ўпершыню млыны з’явіліся яшчэ у Егіпце. З тых часоў была вядома канструкцыя ветранога млына. З 16 стагоддзя ветраныя млыны вядомы на тэрыторыі Беларусі. Так, напрыканцы 16 стагоддзя у Кобрынскім замку былі вядомы млынавыя вежы. Вежа замка, на ей былі махі – карысталася як млын. Вадзяныя млыны былі вядомы крыху раней, з 13 стагоддзя. Што тыя, што тыя млыны на Беларусі былі распаўсюджаны, добра выкарстоўваліся.
Напрыклад, вось гэты млын з вескі Даматканавічы працаваў да 1956 года. Упершыню ён з’явіўся у 1880-х гадах у ваколіцах Клецку і належыў панскаму аканому. Пасля, недзе ў пачатку 20 стагоддзя яго набыў Іван Міхлай, які і перавёз млын ў веску Даматканавічы. Дзякуючы яму ўжо сёння у нас есць магчымаць зазірнуць у самае сэрца гэтага будынка.
Менавіта тут, на самым версе млына, адбывалася цудоўнае пераўтварэнне збожжа ў муку. Якое немагчыма пачаць, пакуль уся гэтая, на першы погляд, нерухомая канструкцыя, не паверніццы да ветру.
Друпаў Аляксей, малодшы навуковы супрацоўнік:
Падмурак млына ствараюць вялікія дубовыя козлы, на якія абапіраецца галоўная вось, да якой прымацавана еловая балка-плакальшчыца. Да яе замацаваны ўвесь каркас млына. І увесь гэты будынак паварочваецца да ветру вакол гэта восі, пры дапамозе гэтага дышаля. Толькі пасля гэтага млынар запускаў механізм і пачынаў малаціць. Яму дапамагалі паварочваць. Калі прыходзіў.
Дзякуючы такім неверагодным асаблівасцям, з млынамі заўсёды звязвалі мноства містычных гісторый і легенд. Напрыклад, сяляне лічылі, што па прынесеным збожжы млынар можа вызначыць ведзьмака або ведзьму, якія «пераціснулі» чужое поле і забралі чужы хлеб.
Заробак млынару плацілі збожжам,ад адной дзесятай да адной трэцяй з кожнага ці намолатага мяшка, таму ён лічыўся даволі заможным чалавекам. А вось стаць такім «мукамольным» майстрам даводзілася далёка не кожнаму.
Ужо сёння прафесія млынара практычна знікла. Аднак памяць аб іх неверагоднай дзейнасці працягвае жыць у нашай культуры.