На вопросы ведущего программы «Горячий лед» на СТВ отвечает хоккейный обозреватель газеты «Прессбол» Вячеслав Федоренков.
Вячеслав, рядовых болельщиков эта новость повергла в шок: Крикунов только-только назначен, полтора месяца проходит и он по собственной инициативе уходит из сборной. У вас есть объяснение?
Вячеслав Федоренков:
Па-першае, я не ўпэўнены, што ён па сваёй ініцыятыве сышоў са зборнай. Мабыць, там была некалькі іншая гісторыя. Што можна сказаць па-першае? Тое, што мы сутыкнуліся з несыстэмнасцю. І гэта не нашая несыстэмнасць, а ніжнекамская ў дадзеным выпадку. Хіба не ведала кіраўніцтва клуба, што праблемы ёсць. Паўтара месяцы таму яны таксама былі, з Хейкіля. Ужо было зразумела, што яго адправяць у адстаўку. Хто будзе, яны не ведалі. Я не ведаю, што было на той самай парадзе, якую паважаная Анастасія, прэс-сакратар у тым ліку і хакейнай федэрацыі, прыгадала, але мяркую, што, магчыма, ішла размова аб сумяшчэнні: ён застанецца трэнерам нацыянальнай зборнай і будзе яшчэ трэнерам ніжнекамскага «Нефтэхіміка». Але запрашалі яго не на гэтыя ўмовы і, мяркую, што адмовілі. Гэта такая мая версія. Я не скажу, што гэта так. Апошні раз я яго бачыў па прылёту з Любляны, і ніякіх там прыкмет таго, што ён пакіне зборную, не было.
После чемпионата, когда Глен Хэнлон ушел, долгое время имя преемника было неизвестно. Крикунов пришел, показалось, что появилась стабильность. Сейчас опять неопределенность. Как вы считаете, кто сейчас может сменить Крикунова?
Вячеслав Федоренков:
Сапраўды, прайшло часу з таго, калі былі выбары без выбара, не так шмат, таму спіс кандыдатаў не пашырыўся, ён той самы. Я мяркую, на мой асабісты погляд, абапіраючыся на інсайдаўскую інфармацыю, зараз два кандыдата № 1. Гэта выратавальнік беларускага хакея ва ўсе часы Міхаіл Захараў. Другі – гэта таксама відавочны – Шон Сімпсан, былы трэнер і зборнай Швейцарыі, і яраслаўскага «Лакаматыву». І, хто не ведае ці забыўся, ён быў трэнерам ў штабе Хэнлана ў зборнай Беларусі, таму ён нам не чужы чалавек і вельмі добры спецыяліст.
Калі прызначылі Крыкунова, літаральна праз дзень ці два знялі Сімпсана з яраслаўскага «Лакаматыву», ён без працы застаўся, быў бы выбар, паспяшаліся. Зараз, калі ласка, выбар ёсць.
Вячеслав, вы ведь ездили в Словению и воочию наблюдали за игрой нашей сборной. Ваш вердикт.
Вячеслав Федоренков:
Я ўжо азнаёміўся. Добра, калі б гэта былі толькі Інтэрнэт-форумы нават з меркаваннямі калег, што ў нас хіба не сусветная катастрофа, што мы апошнія на Чэленджэ. Чаго мы чакалі? Катастрофы не адбылося. Вердыкт? Які раз паказалі нам, дзе сапраўды ўзровень нашага нацыянальнага чэмпіяната. Гэта не нацыянальная зборная. Гэта ў лепшым выпадку была зборная клубаў, якая была ў Любляне. Усё гэта хутка ў нас забываюць. Усё гэта я бачыў на хатнім турніры «Кубак Палесся» пры Хейкіля. Нават у свае вароты там закідвалі. Гэта я бачыў пры Хэнлане, я бачыў у Інсбруку ў мінулым годзе, але там пад канец турніра яны добра раскаціліся. Гэта я бачыў у Гданьску, у лютым. І зноў. Тут я з Уладзімірам Васільевічам пагаджуся, што не цягнуць ігракі нашай Экстралігі на міжнародны ўзровень, нават такі.
Вячеслав, вы, наверное, о ситуации со спортивными школами знаете не хуже Крикунова, все-таки хоккейный обозреватель. Вы что думаете об этом? Можно поправить как-то?
Вячеслав Федоренков:
Можна выправіць. Як кажа адна добрая прымаўка, усё можна перажыць акрамя сваёй смерці.
Вернемся да тэмы адстаўкі Крыкунова. У гэтай сітуацыі ёсць і плюсы, і мінусы. Адзін з мінусаў, як мне падаецца, тое, што ён не проста казаў, што у нас праблемы ў дзіцячых спартыўных школах. Ён казаў, што гэты люблянскі ростар, які саступіў і заняў апошняе месца, калі б у яго было не тры дні, а хаця бы тры тыдні, быў бы іншы вынік. Гэта трэба было праверыць, але я яму веру. Уладзімір Васільевіч славіўся ва ўсе часы тым, што можа работаць з моладзю. Таму не ўсё так блага ў нас, нават і на гэтым узроўні, які пад нацыянальнай зборнай. Але што датычыцца нашых школ, таксама там трэба нешта рабіць, трэба прыводзіць увесь выхаваўчы працэс пад нейкія стандарты адзіныя агульнанацыянальныя. У Швецыі, у ЗША, у Канадзе, якая буйней за Беларусь, ёсць сістэма. Трэба штосьці рабіць з трэнерескімі кадрамі на дзіцячым узроўні, гэта трэба. Але я паўтаруся, нават на гэтым узроўні гэта не страчанае пакаленне, што ездзіла ў Любляну. Не ўсё так жудасна.
Вячеслав, ваше отношение к участию двух клубов в Молодежной хоккейной лиге? Нужны ли нам именно два клуба в МХЛ? Если два не нужны, кто лишний?
Вячеслав Федоренков:
Вельмі станоўчыя адносіны да ўдзелу нашай беларускай моладзі ў Маладзёжнай хакейнай лізе. Дзесьці год таму была такая ідэя, што два – гэта зашмат, трэба адзін. Я проста ў жах прыйшоў. Нам не два трэба, а 3-4. Я мяркую, што гэта было б лепей. Бо гэта добры ўзровень спаборніцтваў. У свой час хакейная школа «Юнацтва», якая на ўвесь Савецкі Саюз грымела, былі часы. Чаму грымела? Бо яна выхоўвалася ў гэтым жорсткім канкурэнтным асяроддзі. Таму калі б была мая воля і былі б у мяне сродкі, я б яшчэ 2-3 школы, напрыклад, якія больше-меш добра стаяць на каньках (Гомель, Гродна і Наваполацк), яшчэ б тры дадаў. Але два – гэта не зашмат.
Игры «Динамо-Шинника» и «Юности» все-таки особенные, принципиальные или обычные?
Вячеслав Федоренков:
Зразумела, прынцыповыя, што бы не казалі ўдзельнікі гульні з абедзьвух бакоў. Зразумела, што не можа не быць там нейкай залішняй канкурэнцыі. Да таго ж, «Юнацтву» зараз вельмі патрэбны ачкі, больш, чым «Дынама-Шынніку».