Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікана быць аб'ектыўным форумам для раўнапраўнага, адкрытага і інклюзіўнага дыялогу. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Рачкоў, выступаючы на сумесным пасяджэнні трох агульных камітэтаў асамблеі ў Вене, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Беларуская дэлегацыя выказала свой погляд на тое, якія задачы павінна вырашаць парламенцкая асамблея ў цяперашніх складаных геапалітычных умовах. Гэта спыніць эскалацыю і дазволіць вярнуцца да прынцыпу непадзельнасці бяспекі, які зафіксаваны ў Статуце ААН. Адыход ад яго і прывёў да канфлікту ва Украіне. З самага пачатку крызісу Мінск настойваў на яго мірным урэгуляванні. І сёння пра гэта Еўропе напомнілі беларускія парламентарыі.
Сяргей Рачкоў, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Беларусі:
Беларусь изначально выступала за мирное урегулирование украинского кризиса путем переговоров и предпринимала для этого практические усилия. Мы и сейчас готовы сделать все от нас зависящее для мира и безопасности в регионе. И, разумеется, любые договоренности, которые будут достигаться в этой связи, должны включать и обеспечение гарантий безопасности для Беларуси.
Пасяджэнне зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заканчвае 21 лютага сваю работу ў Вене. За два дні яе ўдзельнікі абмеркавалі праблемы бяспекі, правоў чалавека і іншыя пытанні актуальнага парадку дня.