Якім быць унікальнаму беларускаму рэгіёну, які называюць сапраўднай жамчужынай прыроды з вялікімі эканамічнымі магчымасцямі? Размова пра Прыпяцкае Палессе. Дарожныя карты па рэалізацыі праграмы развіцця гэтай тэррыторыi да 2030 году будуць зацверджаны ў бліжэйшыя дні. Яны закрануць чатыры раёны Брэсцкай і пяць Гомельскай абласцей. Плануецца вылучыць на гэта амаль што 7 мільярдаў беларускіх рублёў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Прыпяцкае Палессе будуць развіваць у трох напрамках: эканомікі высокай якасці, мадэрнізацыі сацыяльнай сферы і стварэнне камфортнага ўзроўню жыцця. Апошняга плануецца дасягнуць праз фармiраванне асяроддзя, якое ўключыць у сябе элементы вясковага і гарадскога ўкладу. Пры развіцці сельскай гаспадаркі зробяць акцэнт на экспартны патэнцыял. У жывёлагадоўлі аграрыі возьмуць вопыт лепшых гаспадарак, а прымяненне меліярацыі значна павялічыць кармавую базу. Адсюль і эфектыўнасць у сельскай гаспадарцы.
Таццяна Андрэева, начальнік галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін Міністэрства эканомікі Беларусі:
Цель программы – рост благосостояния и повышение качества жизни населения. Мы планировали, что эта задача будет достигаться на основе развития производственного потенциала, на основе внедрения лучшего опыта в агропромышленном комплексе, которым богата, в первую очередь Брестская область. Также будут приняты меры по повышению комфортности проживания в этих регионах.
Агульная плошча раёнаў Прыпяцкага Палесся – 24 тысячы квадратных кіламетраў, а гэта амаль 12 % тэрыторыі Рэспублікі. Тут пражываюць 345 тысяч чалавек, што сувымерна з абласным цэнтрам.