Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі

Навіны Беларусі. Захаваць самабытнасць маленькіх вёсак. У Драгічынскім раёне жыхары адной з такіх вераць, што вёска будзе жыць, пакуль на яе ўскраіне стаіць стогадовы млын, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны».

Бо такія пабудовы – рэдкасць не толькі для Палесся, але і для ўсёй Беларусі.

Туды – мяшкі са збожжам, у адваротным кірунку – гатовая мука. Усё проста і адладжана. Жорны гэтага аўтэнтычнага млына спыніліся, нібы ў чаканні ветру, больш за паўстагоддзя таму. Але для мясцовых жыхароў гэта сапраўдны сімвал вёскі, якi павiнен застацца i адрадзiцца.

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-1

Яўген Жарко, жыхар вёскi Леснiкi:
Если бы его восстановили, я думаю, люди возвращались бы.

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-4

Яўген Жарко ў суседняй школе рабiў настаўнікам працоўнага навучання. Упэўнены: млын гэтаму і доказ: сто гадоў таму мясцовыя майстры пры дапамозе толькі сякеры і гэблі стваралі сапраўдныя цуды. На якія і цяперашняму пакаленню нядрэнна б паглядзець ды павучыцца.

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-7

Яўген Жарко:
Но главное, всё подогнано как. Нигде ни щели. Основание тоже дубовое. Это сколько лет простояло!

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-10

Кажуць, такіх млыноў у Беларусі на сваім першапачатковым месцы засталіся толькі два. І гэты на некалькі метраў вышэй за свайго двайника.

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-13

Пётр Бутрым, Сталічнае тэлебачанне:
Менавіта такога тыпу млыны былі самымі распаўсюджанымі ў гэтых месцах на пачатку мінулага стагоддзя. У адрозненні ад так званых галандскіх, рухомай была не толькі верхавіна, але і аснова. У залежнасці ад напрамку ветру круцілася ўся канструкцыя.

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-16

Як круцілася жыццё каля млына яшчэ да вайны, так, можа, вакол яго вёска ажыве і сёння? На гэта тут вялікая надзея. Вачыма маленькага хлопца глядзеў на тое, як збожжа ператвараецца ў муку i Канстанцiн Кавганка. Сёння яму ўжо 85.

Пакуль жыве млын – вёска будзе жыць. Гісторыя пра 100-гадовы млын у Драгічынскім раёне, які захоўвае самабытнасць Беларусі-19

Канстанцiн Кавганка, жыхар вёскi Леснiкi:
Была палка. Он этой палкой всё мерял. Придет – палку положил – тут надо долбать дырку.

Аднак сёння пералiчыць млыны можна па пальцах адной рукi. А значыць, i адносiцца да іх неабходна з павагай. Бо менавiта старыя млыны сімвалізуюць дастатак і дабрабыт на вёсцы.