Пагуляць у 3D-туры па сцежках і адчуць подых мінулага. Мінчанін стварыў сайт, прысвечаны сваёй малой радзіме
Навіны Беларусі. Сеанс тэлепартацыі. Мінчанін стварыў сайт, прысвечаны сваёй малой радзіме – вёсцы Давыдавічы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны». Цяпер землякі могуць віртуальна наведаць свой родны кут, падзівіцца з краявідаў, узгадаць знаёмых і пагутарыць.
Ад родных ніў, ад родных хат ён з’ехаў на ПМЖ амаль 20 гадоў таму. Але яго родны кут, яго малая радзіма заўжды ў сэрцы, думках, а зараз яшчэ навідавоку – у інтэрнэце. Сяргей Старавойтаў 13 гадоў назад стварыў сайт роднай вёскі.
Сяргей Старавойтаў, стваральнік сайту:
Люди уезжают в деревни, хотелось бы оставить память для себя, для тех, кто когда-то жил в этой деревне. Стараюсь стабильно приезжать раза два в год.
Тут можна зазірнуць у мінулае – пагартаць архіўныя здымкі і быццам апынуцца зноў на ростанях – паглядзець на відэа сучасных світанкаў, а таксама адправіцца ў вандроўку па ўспамінах – паблукаць па віртуальных 3D-турах.
Яшчэ з настальжы – вячоркі з гітараю. Летам моладзь, як мае быць, збіралася разам, і пад сяміструнныя стогны навокал ляцела мелодыя душы.
Насамрэч, вёска анлайн – сапраўднае месца сустрэч для тых, хто аднойчы выляцеў з радзімага гнязда ў напрамку агнёў вялікага гораду, але ж, не пераадольваючы адлегласці ў дзясяткі кіламетраў, ахвотна гатовы пабадзяцца па сцежкам юнацтва. Да сайта вёскі ўжо далучылася больш за сем дзясяткаў землякоў.
Наша здымачная группа вырашала развіртуалізаваць Давыдавічы. Бабуля Арына, хаця і аффлайн, аднак па мабільніку выходіць на прамую сувязь з суседам Сярожай.
Занесеная снегам вёска спакойна жыве ў рэчаіснасці. Цішыню час ад часу парушае толькі брэх сабак. Ад некалі буйнога населенага пункта засталося з дзесятак хат, пражывае тут 18 чалавек, амаль усе – пенсіянеры. Летам за кошт дачнікаў насельніцтва павялічваецца разы ў тры.
Узгадаем класіка: «Усе мы родам з вёскі» і «Трэба дома бываць часцей». Так і атрымліваецца, што не варта забываць свае карані. І тут нават сучасныя сродкі, дакладана – інтэрнет-сетка – як ніткі, якія плятуць непарыўныя карункі генетычнай памяці.
Падрабязней – у відэаматэрыяле.