Навіны Беларусі. На беларускай, узбекскай, кітайскай і нават іспанскай. Вершы Янкі Купалы на розных мовах свету прачыталі студэнты Гродзенскага ўніверсітэта, які якраз носіць імя вялікага песняра, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Да таго ж, сёлета спаўняецца 140 год са дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі. А паколькі несмяротныя радкі класіка перакладзены больш чым на 100 моў, у ВНУ вырашылі разам з замежнымі студэнтамі зладзіць флэшмоб, дзе па радках кожны на сваёй роднай мове прачытаў знакаміты верш «А хто там ідзе?».
Глядзіце ў відэаматэрыяле.
Акцыю прымеркавалі да Дня роднай мовы, які адзначаецца па рашэнні ЮНЭСКА, пачынаючы з 2000 года.