У адным старажытным, але вечна маладым царстве, у калысцы святых і святынь, у горад, дзе па Божай ласцы я на свет з’явіўся, завітала «Залатая калекцыя беларуская песні»…
У адным старажытным, але вечна маладым царстве, у калысцы святых і святынь, у горад, дзе па Божай ласцы я на свет з’явіўся, завітала «Залатая калекцыя беларуская песні»…
Мабыць, менавіта так напісаў бы Францыск Скарына пра наша песеннае свята. Цяпер мы можам толькі падзякаваць яму за прасвятленне і адзначыць Дзень пісьменства і беларускага кнігадрукавання ў Полацку на поўную моц. І каб было на поўную моц, мы працавалі, не пакладаючы рук.
Зоркі эстрады, танцавальныя калектывы праводзілі рэпетыцыі як на сцэне, так і за кулісамі. І пакуль адны распяваліся, іншыя спяшаліся хутчэй даставіць вам полацкія навіны, быццам гарачыя піражкі.
Нягледзячы на дождж, палачане і госці першай культурнай сталіцы Беларусі прыходзілі паглядзець нават на рэпетыцыю нумароў з праверкай гуку, святла і сцэнаграфіі.
Прызнаемся, і нам хацелася ў пляс і спевы пад цудоўныя родныя песні. І так цяжка часам стрымацца.
Паэзія натхняе на музыку і ў выніку нараджаецца песня. Шмат вершаў беларускіх аўтараў сышлі са старонак кніг і прагучалі з вуснаў артыстаў падчас канцэрта. Новыя аранжыроўкі і падыходы да беларускай класікі, новыя творы, якія праз некалькі дзесяцігоддзяў абавязкова таксама папоўняць скарб беларускіх песень.
Дарыя, спявачка:
Я з дзяцінства марыла выканаць песню, якая называецца «Я люблю цябе, Белая Русь». Я вельмі ўдзячна ўсім тым, хто дапамог ажыццявіць мне маю мару і выканаць песню так, як я задумала. Менавіта да гэтых урачыстасцяў. Дзякуй.
«Лас-Вегас» і «PROвокация»:
Мы аб’ядналіся з хлопцамі і вырашылі крэатыўна падысці да выканання вядомай песні. Дзяўчаты прапанавалі нам гэты эксперымент. Здаецца, атрымалася цікава.
«О, Беларусь, мая шыпшына», «Спадчына», «Я люблю цябе, Белая Русь» і іншыя песні пра родны кут, святую асветніцу Ефрасінню Полацкую, пра нашу культуру. Як аднойчы адзначыў беларускі паэт Генадз Бураўкін, «А калі не спяваць аб Радзіме, дык навошта наогул спяваць?»
Калі вы не змаглі пабываць на нашым святочным канцэрце ў Полацку, у вас ёсць магчымацсь паглядзець тэлевізійную версію 7 верасня у 20:15. Не прапусціце!
А лепш прыязджайце ў Гродна ці Маладзечна, дзе «Залатая калекцыя беларуская песні» працягне свё музычнае вандраванне. Набывайце квіткі, каб зноў пачуць лірычнае гучанне роднай мовы і ўсім разам спяваць радкі з любімых твораў.