Так, жыхарка Дзяржынска спрабавала растапіць печ з дапамогай небяспечнай вадкасці. У выніку атрымала апёк канечнасцяў, цяпер – у лякарні.
А ў вёсцы Суцін Пухавіцкага раёна мужчына ледзь не спаліў дом сваёй знаёмай – пакуль тая адсутнічала. «Госць» выкурыў цыгарэту і «забыўся» яе патушыць. Сам жа – адправіўся спаць. Дым заўважылі суседзі. Супрацоўнікі МНС паспелі ў час. Мужчыну з атручэннем чадам выратавалі, узгаранне ліквідавалі, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».