Владимир Перцов на Дне белорусской письменности: максимально старались применить молодёжные технологии
Навіны Беларусі. Кніжныя навінкі, сустрэчы з пісьменнікамі і журналістамі, конкурс чытальнікаў вершаў і прэзентацыі праектаў – на працягу двух дзён наведвальнікаў Дня беларускага пісьменства ў Капылі чакае насычаная праграма, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ.
«Писатели – довольно техничные ребята». Необычный футбольный матч прошёл в Копыле, подробнее здесь.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у галоўны дзень – нядзелю, 5 верасня. Адкрыецца Алея пісьменнікаў: помнікі-літары, кожная – гэта пачатак прозвішча славутага жыхара Капыльшчыны. Даведацца больш пра яго творчасць, жыццё можна будзе з дапамогай QR-кодаў, якія размешчаны на кожным помніку.
Гэтую аллею 4 верасня наведаў міністр інфармацыі Ўладзімір Пярцоў. Ён адзначыў, што яшчэ некалькі месяцаў таму, калі наведваў Капыль, не быў упэўнены ў тым, што ўогуле свята адбудзецца. Але зараз, калі ўбачыў, як добра прайшла падрыхтоўка, упэўнены, што свята адбудзецца на вышэйшым узроўні.
Уладзімір Пярцоў, міністр інфармацыі Беларусі:
Для того, чтобы к молодежи подойти через те методы и говорить тем языком, который понятен молодежи, мы максимально старались применить эти самые молодежные технологии. Это и аллея с QR-кодами на скамейках, это QR-фест «Копыльский рог», презентация приложения по прослушиванию белорусских книг «Чытанка», портреты, которые изготовлены в современном стиле граффити на фасадах домов, и многое, многое другое, что впервые в этом году мы применили в подготовке к Дню белорусской письменности.
Апошняе мерапрыемства на сёння – святочны канцэрт у мясцовым Доме культуры.