Выдающемуся белорусскому ученому, литературоведу и культурологу Адаму Мальдису исполнилось 85 лет
Новости Беларуси. Юбилей неутомимого исследователя. Адаму Мальдису сегодня – 85, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Выдающегося белорусского ученого, литературоведа и культуролога знают во всем мире. Сам же ученый больше всего гордится своим словарем «Белорусские писатели», над которым работал около 20 лет. Теперь профессор создаёт информационную базу о всей истории Беларуси.
Прафесара Мальдзіса як толькі не называюць! І чалавекам-эныклапедыяй, і нават літаратуразнаўчай школай. Ён ведае пра Беларусь усё. Рухаючыся з веку ў век, расказвае факты, якія амаль ніхто не ведае. Пры гэтым, як кажуць, «мінулым» векам яго самаго не назавеш. З дапамогай інтэрнету шукае нашы каштоўнасці за мяжой. Болшасць з якіх сёння вярнуць назад немагчыма.
Адам Мальдзіс, літаратуразнаўца:
Шмат чаго. Вельмі кніг многа. ікона велімі рэдкая, цудатворная. Потым велмі рэдкія карціны былі вывезены з маёнтка Нямцэвіча. Ёсць рэчы, якія згубілі сэнс у сваім вяртанні. Напрыклад, бібліяэтэка Яўхіма Хрыптовіча.
Шматлікія даследванні прафесара прысвечаны і нашаму першадрукару. Менаваіта ён – адзін з аўтараў кнігі «Франциск Скорина из славного города Полоцка» – выданне ўнікальнае. У ім жа і першая публікацыя Скарыны, напісаная па-беларуску. На рахунку Мальдзіса таксама і пошукі слуцкіх паясоў. Дарэчы, адзін з іх з яго дапамогай вярнуўся на радзіму.
Адам Мальдзіс:
Адзін слуцкі пояс я прывёз з Лондана.
І вось сёння нястомнаму даследніку – 85. Тэлефон так і не сціхае ад віншаванняў. Але ўсе пажданні ад сяброў пераносіць на потым. І гэта дзеля таго, каб паспець нам расказаць аб адным – як марыць стварыць вялікую інфармацыйную базу аб ўсёй гісторыі нашай краіны.
Адам Мальдзіс:
У Расіі ўжо гадоў як дзесяць працуе гэта інфармацыйная служба. З намі хочуць заключаць юрыдычныя дамовы па абмене інфармацыяй, а што мы будзем ў адказ даваць? Калі гэта фактычна адзін я цяпер працую.
І нават нягледзячы на тое, што здароўе ўжо падводзіць, і што змагацца за нашы каштоўнасці даводзіцца самастойна – справу ўсяго жыцця так і не пакідае. Наперадзе – яшчэ шмат чаго. Напрыклад, пабываць у Вільнюсе, каб даведацца новыя факты пра Скарыну, якія, як ён сам говорыць, сталі б сапраўднай рэвалюцыяй.