Невядомыя хоббі вядомых беларусаў: чым захапляліся Купала і Колас, Пятрусь Броўка і Стэфанія Станюта?

З дзяцінства будучы паэт Янка Купала захапляўся беларускімі легендамі, казкамі і паданнямі, якія потым знайшлі сваё ўвасабленне ў яго творах.

Цікавіўся наш класік і гісторыяй, і заўсёды добра ведаў лёс тых мясцін, дзе ён жыў. Узгадваюць, што знакаміты мінчук з лёгкасцю мог правесці пазнавальную экскурсію для сваіх сяброў. А калі паэт жыў у Смаленску, ён захапіўся нумізматыкай. Вельмі падабалася пісьменніку ў вольны час гуляць у шахматы. Яго сапернікам часта выступаў лепшы сябар – Якуб Колас.

Нават у працоўным кабінеце Янкі Купалы можна знайсці маленькае мора. Справа ў тым, што з адпачынку на марскім падарожжы, ён любіў прывозіць у Мінск незвычайныя каменьчыкі і рассыпаў іх на падлозе, як цёплыя успаміны.

Прырода заўсёды натхняла паэта. Як вынік – мілагучныя вершы.

Ён заўсёды прачынаўся а пятай раніцы. Гуляў па беразе Свіслачы. А потым пісаў вершы. Пятрусь Броўка быў вельмі таленавіты. Гэта – адзін з лепшых майстроў слова, Народны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч. Ён прадстаўляў нашу краіну на Генеральнай асамблеі ААН, 20 гадоў узначальваў Саюз пісьменнікаў Беларусі і 13 гадоў выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Таму камандзіровак у пісьменніка заўсёды было шмат. З кожанага падарожжа паэт прывозіў не толькі чымадан новых творчых ідэй, але і каштоўных сувеніраў – на успамін.

У Якуба Коласа была свая дзіўная калекцыя. Ён цаніў свій час і вельмі любіў насценныя абрыўныя календары. На аднім із бачна запіс «Павінны з’явіцца баравічкі». Сапраўды, Якуб Колас быў заядлы грыбнік.

Колас вельмі клапаціўся пра стан нашай прыроды і сельскай гаспадаркі. Таму на яго рабочым стале заўсёды стаяў барометр. Ён разважаў, як будзе абуджацца прырода  пасля зімняга сну і вельмі чакаў першага вясенняга дожджыка.

Падрабязней – у сюжэце карэспандэнта СТВ Анастасіі Макеевай