Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»

«Залатая калекцыя беларускай песні» – гэта сховішча музычных каштоўнасцей і новае гучанне знаёмых песень, што дапамагаюць крануць іншыя струны душы.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-1

З дзяцінства Дарыя марыла праспяваць песню Тамары Раеўскай «Люблю цябе, Белая Русь». І вось на канцэрце ў Полацку твор прагучаў у харавой аранжыроўцы, так, як задумала спявачка. 

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-4

Дарыя, спявачка:
Харавую аранжыроўку да гэтай песні мне дапамог зрабіць хармайстр, майстар сваёй справы Андрэй Саўрыцкі. Я вельмі хвалявалася перад выхадам на сцэну, таму што гэта свежая работа.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-7

Хваляваўся і дуэт сясцёр Груздзевых, якія ўдзельнічалі ў канцэрте «Залатая калекцыя беларускай песні» ўпершыню. «Трэба дома бываць часцей» – калісьці нам раілі Данчык разам з Леанідам Барткевічам… а цяпер сёстры-блізняты. 

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-10

Аляксандра і Валянціна Груздзевы, спявачкі, вядучыя, актрысы:
Сябры, ведаеце, песня «Трэба дома бываць часцей» настолькі нам спадабался, што мы вырашылі прыўнесці ў яе трошачкі свайго погляду. На наш погляд, гэта атрымалася цудоўна.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-13

Унесці нешта сваё ў песню вырашыў і гурт «Лас-Вегас». Дзяўчаты прапанавалі эксперымент «правакацыйным хлопцам» і разам крэатыўна падышлі да выканання добра вядомай песні «Каханне», аднак пад новай назвай – «Скажы мне, Ганулька!»

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-16

Пра сардэчныя справы таксама спявала арт-група «Беларусы», але ж не да дзяўчыны, а да Радзімы. Параўнайце выкананне спевака Данчыка і «Беларусаў», якія прынеслі ў песню новую афарбоўку.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-19

Арт-група «Беларусы»:
Гэта не толькі класічная беларуская паэзія Уладзіміра Дубоўкі, але і старажытная мова. Сёння гэта была латынь. І менавіта старажытныя словы «Per aspera ad astra» («Праз церні да зораў») і словы вялікага беларускага класіка ў такім яднанні сапраўды ўзносяць наша беларускае слова, спадчыну да нябёсных вышыняў.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-22

Як жа ў беларускай Палестыне не ўзгадаць і першую святую жанчыну – Ефрасінню Полацкую!

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-25

Анастасія Лебедзева, аўтар:
Тэкст песні «Святая асветніца» быў створаны мной, калі мне было 19 гадоў. І амаль дзесяць гадоў ён чакаў свайго суаўтара.

Алена Атрашкевіч, кампазітар:
Я вельмі рада, што знайшоўся той спявак, які змог увесці ў свет нашы з паэткай ідэі.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-28

У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання са старонак кніг на сцэну канцэрта сышлі творы Аркадзя Куляшова, Максіма Багдановіча, Станіслава Шушкевіча, Адама Русака і іншых класікаў літаратуры. 

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-31

Аляксандр Сухараў, спявак, кампазітар:
Класіка – гэта класіка. І мне здаецца, што песні, напісаныя на вершы Аркадзя Куляшова, заўсёды будуць гучаць сучасна.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-34

Ядзвіга Паплаўская, народная артыстка Беларусі:
Гэтая песня з’явілася ў мяне даўно. Але тады, на жаль, ужо з намі не было вядомага беларускага пісьменніка, празаіка і паэта Станіслава Пятровіча Шушкевіча. Адзін з яго вершаў захапіў мяне сваёй гісторыяй кахання, паэтычным вобразам кветкі шыпшыны.

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні»-36

Зварот да мінулага хіта выклікае пачуццё настальгіі, а новыя хады падаўжаюць жыццё кампазіцыі.  

Песня – гэта музыка душы, якая нараджаецца з самага сэрца і даруецца слухачам. І «Залатая калекцыя беларускай песні» даруе вам самае лепшае. Да сустрэчы у Гродна, Маладзечна і іншых гарадах!