У Маскве прайшло пасяджэнне Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі

Ну а цяпер да найбліжэйшых партнёраў Мінска па эканамічнай інтэграцыі. І новы яе ўзровень дыктуе новыя задачы, сярод якіх тарыфнае рэгуляванне і фармiраванне агульнага рынка лекаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. У Маскве сёння адбылося пасяджэнне Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі. Сустрэча прайшла пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Петрышэнкі.

У Маскве прайшло пасяджэнне Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі-2

У парадку дня – больш за 20 пытанняў. У прыватнасці, разгледжана рэалізацыя стратэгічных напрамкаў развіцця Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, а таксама гарманізацыя заканадаўства дзяржаў ЕАЭС у сферы рэгулявання рынку каштоўных папер. 

У цэнтры ўвагі таксама пілотны праект па ўкараненні механізма нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю Еўразійскага саюза. Акрамя таго, падчас пасяджэння абмеркавалі пытанні маркіроўцы асобных відаў тавараў, мытна-тарыфным рэгуляванні i электронным гандлі.

У Маскве прайшло пасяджэнне Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі-4

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:
Детально обсудили и наметили четкий алгоритм дальнейших действий. Мы по определенному аспекту, обменявшись мнениями, определили сроки до 1 июля по отдельным пунктам, в том числе по вопросам, связанным с информационным обменом между налоговыми службами. Ряд других вопросов, которые касаются таможенно-тарифного регулирования, которые необходимо решать и разрабатывать необходимые регламентирующие документы, в том числе документы, которые касаются оценки эффективности деятельности Коллегии ЕЭК и в целом аппарата по реализации наших основополагающих документов. Мы определили, что необходимо активизировать работу по всем этим направлениям. Это, кстати, была инициатива белорусской стороны в период председательства, что мы должны в первую очередь (на этом акцентировал внимание глава нашего государства) в полной мере реализовать все то, о чем мы договариваемся. 

Асобны блок пытанняў тычыўся ўмацавання ЕАЭС у сусветным гандлі. У прыватнасці, зараз завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ўступленні ў сілу дагавора аб свабодным гандлі з Іранам. Відавочна, для краін еўразійскай «пяцёркі» гэта магчымасці выхаду на рынкі трэціх краін.