Надо ли что-то менять в пенсионной системе в Беларуси, обсуждали в программе «В обстановке мира».
Мусиенко о пенсионной реформе: «Когда люди выходят и выражают своё мнение на улицах – нам это не надо»
Игорь Марзалюк, ведущий СТВ:
Когда мы говорим о пенсионном обеспечении в стране, насколько мы учитываем международный опыт? Насколько он применим в наших реалиях? Обычно очень часто любят сравнивать ситуацию в Беларуси с Германией, с западными странами. Насколько это корректно? А во вторых, мы можем перейти на накопительную систему?
Иван Мамайко, член Постоянной комиссии по национальной безопасности Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Я хацеў бы адштурхоўвацца ад таго, што мы маем на сёняшні момант. Таму што, сапраўды, указ №15 вельмі своечасовы. Сапраўды, частка нашых грамадзян папала ў так званую пенсійную пастку, калі па новай сістэме яны атрымоўвалі датэрміновую прафесійную пенсію ў значна меншым памеры. Таму што, паўтаруся, прафесійная пенсія – яна ж якраз ёсць накапляльная. Працаўладнікі непасрэдна плоцяць гэтыя ўзносы прафесійныя, і з іх атрымоўваецца пэўная частка грошай, якая потым і выплачваецца. Дык вось, што я маю на ўвазе: гэты указ – ён жа не прыпыніў дзеянне, наогул, прафесійнай пенсійнай рэформы, ён толькі працягнуў гэты пераходны перыяд. Я хацеў бы звярнуць увагу на дзве рэчы – с чым я непасрэдна дакрануўся, калі сустракаўся з выбарчыкамі, (і папярэдняя калі яшчэ была прадвыбарчая праграма, і зараз уже на сустрэчы з выбарчыкамі) два пытанні. Пытанне першае: калі ёсць магчымасць атрымаць датэрміновую прафесійную пенсію, чалавек, сапраўды, павінен зрабіць для сябе выбар – ці ён яе атрымоўвае, але тады ён павінен зволіцца з гэтай працы са шкоднымі ўмовамі, перайсці на іншую, ці працаваць далей, каб атрымоўваць потым дадатковую пенсію. Але існуе шэраг прафесій, напрыклад, той жа механізатар сельскай гаспадарцы. Іх, вельмі на жаль, на сённяшні момант няшмат, і зацікаўлены ўсе, каб яны надалей працягвалі працаваць механізатарамі. Але чалавек пачынае вагацца – а што, як я атрымоўваю, ці, можа, мне лепей зысці з гэтай непасрэдна працы, пайсці на другую, атрымоўваць датэрміновую прафесійную пенсію.
Я хацеў бы звярнуць на тое, што наступны крок павінен, на мой поглад, быць такі: калі чалавек мае ўжо ільготны стаж для атрымоўвання гэтай дэтэрміновай пенсіі, але па стану здароўя і тым магчымасцям, якія ёсць, згодны працаваць далей, патрэбна, на мой погляд, разглядаць, каб вось гэтыя выплаты, якія, дарэчы, тым жа указам з наступнага году амаль удвая тарыфы павялічваюца, яму выплачваліся, але ён меў права вось гэтага свайго выбара. Ён папрацаваў год, калі палічыў, што гэта яму не зусім добра, тады ён зыходзіць на гэтую датэрміновую пенсію. Калі трэба працаваць далей, ён працуе, і потым атрымоўвае дадатковую.
І па-другое, канешне, налічванне пенсіі у нас вельмі складанае. Таксама я з гэтым сутыкнуўся. І калі людзі збіраюцца пайсці ці то на датэрміновую прафесійную пенсію, яны не зусім разумеюць, колькі ж яны будут атрымоўваць. Напрыклад, у законе напісана – тры чвэрці ад сярэдняга заробку за апошнія 20 гадоў, а там яшчэ ёсць каэфіцыенты, яшчэ ёсць сярэдні заробак па краіне і гэтак далей. І на выхадзе чалавек атрымоўвае меней. Таму я бы хацеў звярнуць увагу, што тут пэўная роля і прафсаюзаў павінна быць. І яны гэтым і займаюцца. Яны падказваюць, яны дзейсьці суразмоўцамі з’яўляюцца працоўных людзей. Але трэба лічыць, і лічыць на лічбах, каб чалавек добра ведаў, колькі яму будзе пенсіі.