Новости Беларуси. Авторский взгляд. Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Новости Беларуси. Авторский взгляд. Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
Мы набліжаемся да нацыянальнага рэферэндума па Асноўнаму закону краіны – Канстытуцыі. Пазнаёмімся сёння з тымі важнымі нормамі, тымі законамі, па якіх жылі нашы продкі, якімі мы, іх нашчадкі, можам па праву ганарыцца.
Агульназемскі прывілей Казіміра Ягайлавіча 1447 года, які вялікі беларускі гісторык Пічэта называў «Вялікай хартыяй беларускіх вольнасцяей», пацвярджаў, развіваў і абагульняў вольнасці пануючага саслоўя ў ВКЛ. Прывілей складаецца з 14 артыкулаў. Князі, паны і баяры, незалежна ад веравызнання, атрымалі новыя правы і свабоды. Прывілей пацвярджаў асабістую свабоду і недатыкальнасць баяр, гарантаваў, што за правіннасць павінен адказваць толькі сам вінаваты, а не яго жонка, бацька, слуга альбо іншы баярын.
Пацверджаны прывілеі баярам на маёнткі, выдадзеныя папярэднімі вялікімі князямі, права на іх продаж і абмен. Прывілей гарантаваў баярам, што іх маёнткі пасля іх смерці не будуць канфіскаваны, а іх сыны і дочкі будуць мець права на іх вотчыны ў якасці спадчыны. Дочкі, пляменніцы і ўдовы баяр мелі права выходзіць замуж без дазволу вялікакняскіх намеснікаў.
Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.