Дэфіцыту грэчкі ў Беларусі не будзе?
Культура сёлета радуе ўраджайнасцю. У сярэднім па краіне з круга збіраюць па 17 цэнтнераў. Гэта амаль удвая больш чым летась. Сёлета айчынныя хлебаробы плануюць сабраць каля 40 тысяч тон зерня грэчкі. З іх 12 тысяч тон -на Міншчыне. Плошчы пад стратэгічную культуру ў рэгіёне сёлета павялічылі ўдвая амаль да 10 тысяч гектараў. Першыя тоны прадукта таксама парадавалі - сярэднеабласная ўраджайнасць пакуль 15 цэнтнераў з гектара, але яе рэальна. Такім чынам, аграрыі ўпэўнены-патрэбы айчыннага рынка ў грэчцы будуць цалкам задаволены.