«Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код». Ігар Марзалюк расказаў, адкуль пачынаецца гістарычны шлях беларусаў

Новости Беларуси. Небольшой экскурс в историю. Депутат и председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Игорь Марзалюк расскажет о том, как зарождались наша страна и наше имя.

Рубрика «В обстановке мира» в программе Новости «24 часа» на СТВ.

«Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код». Ігар Марзалюк расказаў, адкуль пачынаецца гістарычны шлях беларусаў-1

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: 
У IX – першай палове XIII стагоддзяў усе ўсходнеславянскія землі перажывалі агульныя гісторыка-культурныя змены, якія ў далейшым прадвызначалі іх развіццё і культурную адметнасць. У той час існавала тры важнейшых дзяржаваўтвараючых цэнтры ўсходніх славян – Полацк, Ноўгарад, Кіеў. 

«Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код». Ігар Марзалюк расказаў, адкуль пачынаецца гістарычны шлях беларусаў-4

Тры сталіцы трох магутных княстваў Гардарыкі ў гэтых гарадах бачылі старажытныя скандынавы. Гардарыкай яны называлі землі Старажытнай Русі ў сваіх сагах. Усе гэтыя цэнтры былі аб’яднаны ў канцы Х стагоддзя ў межах Русі Ўладзімірам Святаслававічам. Уладзімірам Вялікім. Князь здзейсніў аб’яднанне спачатку мячом. Але ён разумеў усю нетрываласць аб’яднання, пабудаванага толькі на сіле. 

«Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код». Ігар Марзалюк расказаў, адкуль пачынаецца гістарычны шлях беларусаў-7

У 988 годзе адбылося хрышчэнне Русі. Гэта значыць, што і сучаснай Украіны, і Расіі, і нашай Беларусі. Гэтая падзея абумовіла наш цывілізацыйны код, спецыфіку нашай дзяржаўнасці, на стагоддзі. Усе мы, братнія ўсходнеславянскія народы, сучасныя, гордыя, самастойныя ўсходнеславянскія нацыі паходзім з той старажытнай Кіеўскай Русі. Тая дзяржаўнасць для нас тое ж самае, што для заходнееўрапейцаў імперыя Карла Вялікага, іх дзяржаватворчы выток. Пачатак гістарычнага шляху.

Подробности в видеоматериале.