Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына — гэты спіс можна працягваць бясконца — дзякуй Богу, зямля беларуская ва ўсе часы была багатая на выбітныя таленты. І што прыемна: традыцыі літаратурных класікаў, якія неслі ў шырокія массы культуру праз мову і слова, працягваюць маладыя пісьменнікі.
Шэраг мерапрыемстваў з самага ранку, можно сказать, паглынуў Хойнікі. Дарэчы, гэта ўжо сямнадцаты Дзень беларускага пісьменства, першы праходзіў у 1994 годзе. Яго сталіцамі ўжо былі Тураў, Нясвіж, Орша, Барысаў, Смаргонь — цяпер традыцыя напаткала і Хойнікі.
У кожным горадзе, акі абіраўся для правядзення свята, вызначалі свайго духоўная героя. У Хойніках гэта Іван Мележ — ён нарадзіўся у вёсцы Глінішчы, што ў Хойніцкім раёне. У сваёй літаратурнай творчасці ён узвысіў роднае Палессе, узгадаць хоць бы твор «Людзі на балоце». Сёння ў гонар пісьменніка адкрылі скульптурную кампазіцыю «Па старонках творчасці Івана Мележа».
А самай першай падзеяй святочнага дня ў Хойніках стала Божая літургія ў Свята-Пакроўскай царкве.
Сёлета на Дзень беларускага пісьменства прыехалі творцы аж з 11 краін свету. А гасцям на Хойніччыне заўсёды рады. Усе яны прынялі ўдзел у Фестывалі кнігі і прэсы. На фестывалі, дарэчы, наладзілі шматлікія фотавыставы і віктарыны.
На сцэне Летняга амфітэатра, акрамя канцэртаў мастацкіх калектываў, адбылося і ўзнагароджванне пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у вобласці паэзіі, прозы, драматургіі і іншых жанраў. Лепшыя кнігі і аўтары атрымалі свае «Залатыя фаліянты» і «Залатыя купідоны».
Аляксандр Сакалоў, лаўрэат Рэспубліканского конкурсу «Лепшы твор 2009»:
Такі сур’ёзны літаратурны прыз да многага абавязвае.
Тамара Краснова-Гусачэнка, лаўрэат Рэспубліканского конкурсу «Лепшы твор 2009»:
Чым адрозніваецца сённяшняе свята — ужо вобласці пачалі ўзнагароджвацца, гэта добрыя змены.
Само адкрыццё Дня беларускага пісьменства атрымалася сапраўды яскравым і тэатралізаваным. На цэнтральнай пляцоўцы гасцям і жыхарам Хойнікаў паказалі «спектакль-мікс» з твораў Івана Мележа і іншых беларускіх пісьменнікаў, якія ў сваёй творчасці закраналі непасрэдна тэму Палесся.
Самым доўгачананым — ніяк не менш — стала адкрыццё комплексу «Сядзібны дом». Гэты архітэктурны помнік XIX-XX стагоддзя выкананы у стылі неакласіцызму. Адразу тут разгарнулася экспазіцыя Хойніцкага краязнаўчага музея. Былая княжацкая сядзіба абяцае стаць сапраўным культурным цэнтрам усяго рэгіёну.
Валянцін Баранаў, загадчык аддзела культуры Хойніцкага райвыканкама:
Зараз мы атрымалі такое памяшканне, якое дазволіць нам паказаць людзям увесь той матэрыял, які ёсць пра Хойніччыну, яе мінулае ды сапраўднае. Для нас гэта вялікі падарунак.
То, што Дзень беларускага пісьменства адзначаюць менавіта ў першыя дні новага навучальнага года, невыпадкова. Адукацыя, інфармацыя і культура — гэта тыя самыя тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі. А на гэты раз святкаванне супала і з першымі днямі дзеяння навага закона аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Нам, зразумела, стала цікава, пачалі лі ўжо карыстацца новымі правіламі нашыя літаратары.
Ева Дударга, кіраўнік дітаратурнага аб’яднання «Пралеска»:
У наступных кнігах мы, канешне, як законапаслухмяныя пісьменнікі, будзем выкарыстоўваць. Але для многіх, напэўна, гэта будзе і трошкі складана.
Міхась Болсун, пісьменнік:
Я прыхільна стаўлюся да гэтага, бо, я так паглядзеў, ужо пачынаюць і ўжываць іх. Навошта мне казаць «лідэр», калі можна больш прасцей — «лідар».
Адбылася цырымонія перадачы эстафеты: у наступным годзе свята беларускага пісьменства прымае Брэсцкая вобласць — Ганцэвічы. А што тычыцца 17-га Дня беларускага пісьменства, то ўжо зараз можна сказаць, што свята ўдалося. Тыя, хто прыехаў у Хойнікі, ні на хвілінку аб гэтым не пашкадавалі.