У Еўрапарламенце стварылі спецыяльны камітэт для вырашэння праблемы жыллёвага крызісу

У Еўропе ўзмацняецца жыллёвы крызіс, расказалі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Цяпер гэта настолькі сур'ёзная праблема для еўрапейцаў, што ў Еўрапарламенце стварылі спецыяльны камітэт для яе вырашэння.

У Еўрапарламенце стварылі спецыяльны камітэт для вырашэння праблемы жыллёвага крызісу-2

Перад структурай стаіць задача – выпрацаваць пакет мер, якія могуць выправіць сітуацыю. У прыватнасці, знізіць цэны на жыллё, якія за апошняе дзесяцігоддзе выраслі ў Еўразвязе амаль на 50 %, і зрабіць меншым кошт арэнды, які таксама за гэты тэрмін павялічыўся на 20 %. Але ўсё гэта – вынікі эканамічнай палітыкі. Прычынай крызісу стала зніжэнне аб'ёмаў будаўніцтва жылля. У 2025 годзе новых кватэр з'явіцца на 6 % менш, чым у 2024-м. Вырашыць пытанне падаражання будматэрыялаў, электраэнергіі і паліва новаму камітэту не пад сілу. Пры гэтым у Еўропе расце сацыяльная напруга. Тысячы людзей ужо пачалі выходзіць на вуліцы іспанскіх гарадоў, патрабуючы даступнага жылля.