Сейм Латвіі адобрыў забарону расіянам і беларусам купляць нерухомую маёмасць у краіне

Сейм Латвіі прыняў у першым чытанні законапраект, які забараняе грамадзянам Расіі і Беларусі набываць нерухомую маёмасць у краіне, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Сейм Латвіі адобрыў забарону расіянам і беларусам купляць нерухомую маёмасць у краіне-2

Дакумент падрыхтавалі кіруючая партыя «Новае адзінства», міністэрствы юстыцыі і замежных спраў. Акрамя грамадзян Расіі і Беларусі забарона распаўсюдзіцца на кампаніі з гэтых краін, замежныя прадпрыемствы, чыімі канчатковымі ўладальнікамі з'яўляюцца расіяне або беларусы, або латвійскія фірмы, у якіх расіянам ці беларусам належыць не менш за чвэрць капіталу.