Парламент Францыі адхіліў шостую рэзалюцыю аб недаверы ўраду

Нацыянальная асамблея парламента Францыі адхіліла шостую па ліку рэзалюцыю аб недаверы ўраду Франсуа Байру, сфарміраванаму ў снежні 2024 года, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Парламент Францыі адхіліў шостую рэзалюцыю аб недаверы ўраду-2

З неабходных для прыняцця 289 галасоў рэзалюцыя набрала толькі 181. Адправіць урад у адстаўку паспрабавала Сацыялістычная партыя Францыі. Яе фракцыя незадаволена выказваннямі прэм'ер-міністра аб засіллі мігрантаў у краіне. Пяць папярэдніх рэзалюцый аб недаверы тычыліся праекта бюджэту, прынятага ўрадам пад сваю адказнасць без галасавання ў парламенце. Ніводная з іх не атрымала неабходнай колькасці галасоў.