Літоўскі дэпутат заклiкаў разблакiраваць транзіт прадукцыі «Беларуськалія»

Літоўскі дэпутат заклiкаў разблакiраваць транзіт прадукцыі «Беларуськалія», каб краiна не страчвала прыбытак, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Літоўскі дэпутат заклiкаў разблакiраваць транзіт прадукцыі «Беларуськалія»-2

Валюс Ажуолас выказаў меркаванне, што варта выкарыстоўваць метад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа: «рабіць тое, што выгадна дзяржаве». Акрамя таго, парламентарый адзначыў, што ў Літве неабходна прыняць закон аб замежных агентах. Нагадаем, Вашынгтон прыпыніў дзейнасць USAID, заблакіраваў усе патокі дапамогі, каб правесці аўдыт і высветліць, куды насамрэч ішлі грошы. Такую ж прапанову агучыў і літоўскі дэпутат.