6 снежня ў Палацы культуры горада пройдуць здымкі папулярнага праекта тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні». На гэты раз творчая група створыць анталогію папулярнай беларускай народнай песні.
У канцэрце прымуць удзел: народныя артысты Беларусі А. Ярмоленка, Я.Паплаўская-А.Ціхановіч, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь I.Афанасьева, Н.Мікуліч, Н.Тамела, I.Дарафеева, А.Ланская, В.Алешка, дзяржаўны ансамбль «Песняры», ансамблі і гурты «Харошкі», «Верасы», «Бяседа», «Неруш», «Чараўніцы», «Палац», «Церніца», фальклорныя ансамблі ўсіх абласцей краіны і творчыя калектывы Маладзечна, салісты А.Хлястоў, ТЭА, Дарыя, С.Нема, А.Ціхановіч, Герман і многія іншыя.
Гледачы пачуюць аўтэнтычныя беларускія мелодыі і песні ў эстрадных і сучасных аранжыроўках.
Вядучыя канцэрта – Вольга Бурлакова і Сяргей Жбанкоў, а таксама народныя артысты Беларусі – Таццяна Мархель і Віктар Манаеў.
Павел Каранеўскі, намесник генеральнага дырэктара СТБ:
Гэта наш чацвёрты выпуск папулярнага праекта. Канцэрты «Залатой калекцыі» збіраюць аншлагі. Мы не маглі ў Год культуры не прывезці свята ў культурную сталіцу – Маладзечна. Задача творчай групы – паказаць нашу гісторыю, песні, якія ведаюць і спяваюць многія пакаленнi беларусаў. Народная песня – гэта душа народа. Прыязджайце ў Маладзечна!
Праект «Залатая калекцыя беларускай народнай песні» выйдзе ў эфір у калядныя святы.