В Солигорске началось грандиозное турне проекта СТВ «Золотая коллекция белорусской песни»
Новости Беларуси. Шесть новых площадок, неожиданные дуэты и новое прочтение легендарных хитов. Проект нашего телеканала — «Золотая коллекция белорусской песни» — отправился в гастрольный тур по стране.
Первая остановка передвижного фестиваля — Солигорск.
В эти минуты в одном из самых молодых городов Беларуси встречают артистов овациями, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Каб карцінка была яскравай і відовішчнай, вялікая каманда Сталічнага тэлебачання тут у Салігорску пачала працаваць яшчэ задоўга да пачатку самога свята беларускай песні. Рэжысёр, яго асістэнты, асвятляльнікі, гукарэжысёры, ну і, безумоўна, аператары. Гэта яны амаль напрацягу двух гадзін будуць натхнёна працаваць
і менавіта іх вачыма ужо пасля тэлеглядач пабачыць гэты канцэрт.
Усё відэа з сямі камер і крана паступае сюды ў перасоўную тэлевізійную станцыю.
Ульяна Сапроненка, рэжысёр СТБ:
Это первый концерт из серии концертов, на которых мы побываем. Мы собираемся ещё съездить в Гомель, Борисов, Гродно. Очень стильный состав у нас сегодня собрался, так что я думаю – все получится.
Упершыню «Залатую калекцыю беларускай песні» мы пачулі яшчэ ў 2011 у Мінску. Сталічныя Палац Рэспублікі, Палац спорту і летась канцэртная зала ў культурнай сталіцы Маладзечне.
Аляксей Страпко, намеснік старшыні Раённага выканаўчага камітэта:
Действительно, это мероприятие долгожданное.
Мы очень рады тому, что тур «Золотой коллекции белорусской песни» начинается именно с Солигорска.
Зал сегоджня заполнен, заполнен на 100%.
Палац культуры ў Салігорску. Сёння менавіта тут у горадзе шахцёраў і пачалося грандыёзнае турнэ праекта нашага телеканала. Шмат святла, поўная зала і адданы не толькі музычны слухач, але і глядач самога СТБ, дагэтуль мясцовым жыхарам хіба што ля экранаў тэлевізара і даводзілася атрымліваць асалоду ад меладычнай беларускай песні.
Беларуская мова – самая старажытная сярод славянскіх і, згодна з даследаваннямі ЮНЕСКА, гэта наша мова самая мілагучная пасля італьянскай. Многія нам могуць пазайздросціць з гэтакім скарбам. Пра тое, што Беларусь пявучая ў кожным слове і ноце «Беларусі Васільковай».
Менавіта песняй у выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алёны Ланской і пачалося свята
крыху больш за трыццаць хвілін.
35 нумароў і дзьве гадзіны асалоды. Не проста было трапіць у «Залатую калекцыю». Усё гэта вынік працяглага і стараннага адбору з сотні хитоу, а таму быць сёлета тут – ганарова нават для самых прызнаных мэтраў айчыннай сцэны.
Мікалай Скорыкаў, народны артыст Беларусі:
Отобраны такие песни, которые которые уже прошли время. Какие поэты писали, какие композитары! Это приятно петь, это приятно слушать зрителю.
Аляксей Хлястоў, спявак:
Вспоминаем действительно такие творческие взлёты нашей страны в виде песен. Это огромная честь для каждого из нас.
Такія любімыя «Песняры», «Чысты голас» і «Чараўніца»; Ядзвіга Паплаўская, Аляксей Хлястоў і Мікалай Скорыкаў. А яшчэ тыя, хто гадамі раней менавіта на гэтай Салігорскай сцэне пачынаў свой творчы шлях. І вось, як калісьці,
перад роднай публікай Валянціна Альшанская з «Белымі яблыкамі» – усё з той жа мясцовай падтанцоўкі.
Валянціна Альшанская, спявачка:
Хочацца аддаць дабрыню, якая ёсць, ласку сваіх песень і голас, каб ён даходзіў і гучаў менавіта для сваіх землякоў мабыць па-іншаму.
Зрэшты, гэта толькі пачатак. Насамрэч, нашу «Залатую калекцыю» ужо можна назваць сапраўдным фэстам. Скарбонку беларускай песні СТБ будзе папаўняць и далей, на працягу ўсяго года. Прычым па ўсёй Беларусі. Ужо 18 траўня – у Гомелі і 7 чэрвеня – у Бабруйску.