«Калядныя цары» – унікальны абрад, які існуе вось ужо 200 гадоў. Па традыцыі праходзіць толькі раз у год і толькі ў вёсцы Семежава. Бо менавіта тут у 18 стагоддзі размяшчаўся атрад рускай арміі, які і паклаў пачатак найстарэйшай традыцыі. На шчодры вечар салдаты і афіцэры хадзілі ў ваеннай форме па вёсцы, паказвалі невялікія прадстаўленні і прасілі дары ў гаспадароў. З часам атрад пакінуў вёску, а вось традыцыю перанялі мясцовыя жыхары.
Некаторы час унікальны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Смежава не праводзілі. Адрадзілі яго ў 1996 годзе.
Вось так ужо ў 21 стагоддзі 7 калядных цароў, доктар, дзед, баба і механоша дружнай калонай маршыруюць (шпацыруюць) па вёсцы. Такім жа складам і нашы продкі віншавалі аднавяскоўцаў са святамі. Нежанатыя хлопцы, цары, пераапраналіся ў белыя касцюмы, павязвалі чырвоныя семежаўскія паясы, а на галаве насілі высокія шапкі, упрыгожаныя рознакаляровымі стужкамі.
У кожным доме яны і сёння разыгрываюць сцэнку з элементамі народнай драмы «Цар Максіміліян». Падчас жартоўнага прадстаўлення цары сустракаюцца, змагаюцца, а пасля зьяўляецца «доктар», які выпісвае супернікам весёлые рэцэпты.
Пасля прадстаўлення, удзячныя гаспадары шчодра адорваюць удзельнікаў абраду. І вераць, што дом, у якім пабывалі «цары», чакае дабрабыт і багацце. Да таго ж, абрад – гэта самае любімае свята у вёсцы.
Каб парадаваць кожнага жыхара вёскі Семежава, «цары» ходзяць па дамах да глыбокай ночы. І нават цемра не перашкода. Бо шлях асвятляюць вось такія факелы.
Зрэшты, толькі дзякуючы маладому пакаленню «цароў» у вёсцы Семежава працягвае жыць унікальны абрад «Калядныя цары».