Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?

Масленіца – славянскае свята, якое засталося  нам у спадчыну ад язычнікаў і таксама захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Увесь масленічны тыдзень дзяліўся на два перыяды: Вузкая Масленіца і Шырокая Масленіца. Вузкая – гэта першыя тры дні свята: панядзелак, аўторак і серада, а Шырокая – апошнія чатыры.

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-1

На Шырокую Масленiцу аднавяскоўцы наведвалі сваіх родзічаў, дзеці бавіліся на ледзяных горах, моладзь ладзіла танцы и гульнi аж да поўначы. 

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-4

Надзея Касцяневіч, загадчык культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архытэктуры і побыту:
Па  традыцii, заўседы на Масленiцу гушкалiся на арэлях. Хлопцы іх ладкавалі ці ў гумне, ці на вуліцы, яны дурэлі. Самая галоўная была мэта гэтых гушканняў гэта ўражайнаць льна, калі вышэй дзяўчына падыміцца на тых арэлях у паветра, тым даўжэйшы будзе лен. Канешне, хлопцы ўжо стараліся, наадварот, дзяўчат хацелі запужаць, каб яны візжалі, крычалі, каб было весела.

Нядзеля на Масленічным тыдні – апошні дзень перад Вялікім, сямітыднёвым постам. У гэты дзень выконваліся рытуальныя дзеянні, скіраваныя на провады зімы Масленіцы. Cвята ў нядзелю пачыналася з самай раніцы, калі людзі масавай працэсіяй рухаліся на самы высокі выступ у весцы для спальвання пудзіла Масленіцы, якое майстраваў пэўны чалавек.

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-7

Палiна Кураловіч, малодшы навуковы супрацоўнiк Беларускага дзяржаўнага музея народнай архiтэктуры i побыту:
Маглi, канешне, дамовiцца з самым такім адказным чалавекам, ён ужо рыхтаваў з якіх-небудзь рэчаў, рабiў такую ляльку, жаночую фігуру. І вось хадзiў гэты чалавек, шоў с канца вескi i сабіраў усіх. Выхадзілі к яму людзі, падвешвалі ленты, розные стужкі, ніткі завязвалі, каб пакінуць ўсе плахое, дрэннае ў гэтым годзе, і каб прыйшло ўсе такое добрае – вясна.  

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-10

Марыну апошні раз вадзілі па вёсцы і спальвалі на вялікім вогнішчы. Абрад спальвання быў своеасаблівым момантам ачышчэння агнём. Як правіла, масленічнае вогнішча распальвалі самыя старэйшыя прадстаўнікі вясковай абшчыны ці тыя маладыя людзі, якім пашчасціла ў мінулую купальскую ноч «знайсці» папараць-кветку.

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-13

Спальванне суправаджалася песнямі, танцамі, у некаторых месцах вадзілі карагоды. Карагодамі пратоптывалі снег да той пары, пакуль пад нагамі не праглядывалася чорная зямля. Гэтымі рухамі, топатам, яны абуджалі яе.

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-16

Палiна Кураловіч:
Трэба было ў гэтым вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці, нядолі, што адбылося ў гэтым годзе і ў наступным годзе – веснавым, каб ўсе пайшло, як с чыстага ліста.   

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-19

Другая назва апошняга дня Масленіцы – Даравальная нядзеля. Гэта быў час, калi належала прасіць прабачэння ва ўсіх родных і блізкіх. У некаторых рэгіёнах перад захадам сонца ішлі на могілкі за прабачэннем ў памерлых.

Трэба было ў вогнішчы спаліць розныя старыя рэчы, каб ушла хвароба, розныя нясчасці. Якія былі абрады па спальванню пудзіла?-22

Палiна Кураловіч:
Прашчоная нядзеля, калі ўся сям’я сабіралася ў асобнай хаце. Гаспадар хаты – галоўны чалавек у сям’і, к яму звярталіся і прасілі прабачэння.