У Беларусі зменшылася колькасць асуджаных за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў. Летась за іх збыт асуджаны больш 60 непаўналетніх, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

З пачатку гэтага года распачалі каля 200 спраў па 328 артыкуле Крымінальнага кодэкса. У асноўным пад следствам знаходзяцца падлеткі і маладыя людзі ад 20 да 30 гадоў, якія вырашылі атрымаць лёгкія грошы і знайшлі крымінальны спосаб заробку праз інтэрнэт. Інфармацыйная прастора гэта свайго роду маркетынгавае асяроддзе, якое таксама знаходзіцца пад пільным наглядам праваахоўнікаў.
Аляксей Даўжанок, намеснік начальніка Цэнтральнага раённага аддзела Следчага камітэта Мінска:
Стремясь за легким заработком, они поддались на уговоры кураторов и стали распространять запрещенные вещества. Продолжительность работы таких лиц составляет от одного дня до нескольких недель.
Работа з моладдзю – адзін з асноўных напрамкаў прафілактыкі па абмежаванні распаўсюджвання і ўжывання наркатычных сродкаў. Лекцыі, семінары і круглыя сталы з навучэнцамі ўстаноў адукацыі праводзяць нават супрацоўнікі пракуратуры.