Злучаныя Штаты Амерыкі могуць выйсці з ААН

Паведамленні, якія прыходзяць з ЗША, усе часцей прэтэндуюць на сенсацыю. Так, 21 люгата стала вядома, што Злучаныя Штаты Амерыкі могуць выйсці з ААН. Адпаведную прапанову ўнесла на разгляд у Кангрэс група сенатараў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

Злучаныя Штаты Амерыкі могуць выйсці з ААН-2

На іх думку, гэта абсалютна бескарысная і неэфектыўная арганізацыя, якая на працягу дзесяцігоддзяў не магла прадухіліць войны, генацыд, парушэнні правоў чалавека і нават пандэміі. І калі кангрэс адобрыць законапраект, то для ААН гэта будзе мець далёка ідучыя і непрыемныя наступствы, бо Вашынгтон спыніць яе фінансаванне. Штогод ЗША выдзялялі Арганізацыі ў сярэднім 20 мільярдаў даляраў, гэта больш за 30 % яе бюджэту. Акрамя таго, ААН можа пазбавіцца сваёй штаб-кватэры ў Нью-Ёрку. А супрацоўнікі міжнароднай арганізацыі рызыкуюць застацца без дыпламатычнай недатыкальнасці ў ЗША. Нагадаю, што ў канцы студзеня Трамп падпісаў указ аб выхадзе краіны з Сусветнай арганізацыі Аховы здароўя.