Навіны Партугаліі. Эўтаназію легалізавалі ў Партугаліі. Адпаведны законапраект 20 лютага большасцю галасоў зацвердзіў парламент, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ.
Навіны Партугаліі. Эўтаназію легалізавалі ў Партугаліі. Адпаведны законапраект 20 лютага большасцю галасоў зацвердзіў парламент, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ.
Раней некалькі грамадскіх груп накіравалі петыцыі з просьбай дазволіць невылечна хворым людзям сысці з жыцця з дапамогай медыцынскага персаналу.
Адну з петыцый падпісалі сотні лекараў. На думку прыхільнікаў эўтаназіі, у пацыентаў, палепшыць стан якіх немагчыма, павінна быць легальная магчымасць спыніць пакуты. У 2018 улады ўжо разглядалі падобную ініцыятыву, аднак тады парламент яе адхіліў.