Клаудио Гуджеротти: З вялікім аптымізмам гляджу ў будучыню Беларусі ў яе адносіны з Захадам

Новости Беларуси. Из Беларуси Клаудио Гуджеротти отправится в Украину, где проведет ближайшие четыре года. С какими чувствами посланник Святого престола покидает нашу страну и что увезет на память?

Ваша эксіленцыя, вялікі дзякуй, што знайшлі час для нашай размовы. І, калі дазволіце, буду размаўляць па-беларуску, на роднай мове, таму што ведаю, што вы таксама вывучалі яе.

Клаудио Гуджеротти, апостольский нунций в Республике Беларусь (2011-2015):
Калі ласка.

І гэта я лічу сведчанне такой павагі да нашай краіны.

Клаудио Гуджеротти:
Знаёмства з беларускай культурай было для мяне важным ключом, якi адчынiў для меня дзверы ў тую штодзенную працу, якую я выконваў тут. Беларусы – людзi сцiплыя, маўклiвыя, у адрозненнi ад iтальянцаў, якiя гавораць шмат, нават тады, калi было б варта змаўчаць. Я iмкнуўся зразумець беларусаў праз мастацтва старадаўняе i сучаснае. У панядзелак адбудзецца сустрэча на развiтанні з дыпламатамі, якiя працуюць у Беларусi. I на гэтай сустрэчы я працытую два беларускiя вершы.

На вашым асабістым вопыце ці сапраўды Беларусь такая талерантная краіна?

Клаудио Гуджеротти:
Я ніколі ў Беларусі не сустрэўся з нейкай агрэсіяй, наадварот, амаль паўсюль я бачыў вялікую шчырасць, гасціннасць і нават гонар прымаць у госці. Гісторыя беларускага народа спалучае ў сабе культурныя ўплывы розных народаў, веравызнанняў. Таму для беларусаў талерантнасць – гэта штосьці вельмі натуральнае. Але вы маеце больш чым талерантнасць, вы проста прымаеце іншых такімі, якія яны ёсць. І вас гэта не раздражняе, вам не патрэбна для гэтага рабіць намаганні.

Мабыць, вы вельмі добра паспелі зразумець нашу беларускую душу. Завяршэнне вашай місіі ў Беларусі супадае з каталіцкім адвентам. І, калі я не памыляюся, гэта час не толькі чакання такого светлага свята, але і час падводзіць нейкія вынікі. Які для вас галоўны вынік вашай працы ў Беларусі?

Клаудио Гуджеротти:
Галоўны вынік маёй працы ў Беларусі – гэта адвент. Гэта час чакання, чакання дзён дабрабыту, напоўненых радасцю, шчасцем. І мая праца сапраўды была паспяховай, калі яна смагла прынесці агеньчык, падобны да тых агеньчыкаў, якія мы запальваем, прыносячы з сабой лампадкі на святыя імшы падчас адвенту. Гэта агеньчык святла, супакою ў душы беларусаў, вашага народа.

У Беларусі ў апошні час вельмі шмат рабілася, каб дасягнуць міра для ўкраінскай зямлі. Ці дасць вам гэты беларускі вопыт нешта, каб працягваць місію ва Ўкраіне? І здаецца, што гэта вельмі ў хрысціанскіх традыцыях – пытацца ўсемі сіламі дасягнуць міру.

Клаудио Гуджеротти:
Беларусь ужо вельмі шмат зрабіла для таго, каб дасягнуць мірнага вырашэння сітуацыі на Украіне. І тое, што менавіта тут, у Беларусі, сустракаюцца прадстаўнікі розных бакоў украінскага канфлікта, гэта не штосьці выпадковае, гэта вельмі сімвалічна. Паміж беларусамі і ўкраінцамі існуе вельмі натуральная блізкасць. Вы разумееце, што цяпер адбываецца ў сэрцах і душах ўкраінцаў нават лепш, чым прадстаўнікі іншых краінаў. І таму, дзякуючы вам, я спадзяюся, што лепш зразумею ўкраінцаў, каб пасля лепш служыць у іх краіне.

Падчас працы ў Беларусі вы заўсёды выказваліся за пацяпленне адносін Беларусі і Западу. Ці ёсць перспектывы далейшага развіцця?

Клаудио Гуджеротти:
Калі я толькі прыехаў у Беларусь, я адчуў холад, але не толькі таму, што была зіма, але перад усім мароз у адносінах паміж Захадам і пэўнымі сектарамі беларускага грамадства. А для дыпламатыі святога пасаду такая сітуацыя непрымальная. І штосьці адбылося ў гэтым накірунку. Я сустрэў тут прадстаўнікоў Міністэрства замежных спраў, якія вельмі сумленна працавалі для пошукаў гэтага набліжэння. Я з вялікім аптымізмам гляджу ў будучыню Беларусі ў яе адносіны з Захадам. Такая спакойная і адкрытая тэрыторыя патрэбна ўсім.

Пасля распада Савецкага Саюза царква (і каталіцкая, і праваслаўная) таксама была ў заняпадзе, у Мінску, напэўна, амаль не засталося храмаў. І вельмі шмат чаго зроблена за гэты час. І, напрыклад, на гэтым тыдні вы сустракаліся з кіраўніком дзяржавы. І як вы лічыце, што дае для краіны, для народа такое цеснае ўзаемадзеянне царквы і дзяржавы, якое існуе ў Беларусі?

Клаудио Гуджеротти:
Сустрэча з прэзідэнтам адбылася ў вельмі цёплай, сардэчнай атмасферы. І гэта перад усім таму, што на кожнай сустрэчы я стараюсь быць вельмі шчырым. На кожнай гэтай сустрэчы пануе дух шчырасці і адкрытасці. Падчас гэтай сустрэчы два чалавекі проста кажуць адзін адному тое, што яны адчуваюць. І гэта для мяне з’яўляецца ідэалам адносінаў паміж царквой і дзяржавай. Царква і дзяржава служаць аднаму народу, яны не могуць не звяртаць адзін на аднаго ўвагу. Неабходна мець узаемную павагу.

Я ўпэўнена, што вы шмат падарожнічалі па Беларусі. Якія мясціны найбольш уразілі ці сустрэчы, і, магчыма, ёсць нейкія месцы, у якія хацелася б вярнуцца?

Клаудио Гуджеротти:
Перад усім застануцца ў сэрцы сустрэчы з людзьмі. Нават у маленькіх хацінах пасярод лесу са старымі. Гэта жанчыны, якія шчаслівыя ад таго, што могуць працаваць у сваіх агародах, якія нават робяць карункі сваімі рукамі, каб упрыгожыць вокны. Яны прасілі ў мяне прабачэння, каб адысці, каб не прыгарэлі дранікі, якія яны гатавалі.
Таксама мяне моцна ўразілі пілігрымкі ў Будслаў. Бачыць гэты струмень, паток моладзі, якія ідуць шчаслівыя, спяваюць, пешу праходзяць амаль усю Беларусь. Сапраўдным адкрыццём пра Беларусь для мяне былі дзверы, якія адчыняліся, калі праходзілі пілігрымы і тыя людзі, якія выносілі ваду, садавіну, каб пачаставаць пілігрымаў.

Чаго вам будзе не хапаць пасля развітання з Беларусью? Магчыма, беларускага спакоя ці тых самых беларускіх дранікаў?

Клаудио Гуджеротти:
Мне будзе не хапаць усяго таго, аб чым я казаў, але ёсць вельмі асаблівая рэч – ваш лён. Мне вельмі падабаецца саматканы лён. Я бачыў жанчын, якія на кроснах ткуць лён, і гэта мне прынесла вялікае духоўнае задавальненне. Лён элегантна выглядае, але ён свежы. Чалавек адначасова і апрануты, і не губляе сувязі з прыродай. Зараз, апранаючыся ў штучныя тканіні, мы губляем гэтую сувязь з прыродай. Вы – у меншай ступені, таму што ў вас ёсць такая з’ява, як лазня. Тое, з чым я раней не сустракаўся. Я рабіў падарункі. Беларускі лён усім сваім знаёмым: паясы, абрусы, карункі. Я таксама маю нацыянальную беларускую кашулю з нацыянальным поясам, якую я вазьму з сабой на Украіну.

Ваша эксіленцыя, вялікі дзякуй за размову, за такі цёплыя, як сама ваша радзіма, Італія, успаміны.

Клаудио Гуджеротти:
Вялікі дзякуй і да пабачэння.

Да пабачэння.