Дзіцячы сад пасёлка Чысць на Маладзечаншчыне прызнаны лепшай сельскай дашкольнай установай краіны

За першае месца садок ўзнагароджаны сімвалічным прызам – вялікай крыштальнай «Пралескай» і важкім грашовым сертыфікатам.

Сёння тут выхоўваецца больш за 130 хлопчыкаў і дзяўчынак. Для дашкалят створаны пакой рэлаксацыі, ёсць свой тэатр, даступная для малых нават культура Паднябеснай, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».