Новости Беларуси. Они учатся говорить по-белорусски. Правда, пока получается с легким акцентом. 30 иностранцев из Японии, Чехии, Эстонии, Германии и не только приехали в Синеокую учить наш родной язык. Проект проходит на базе Республиканского института высшей школы, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.
Чымусьці здзівіць Адама ў Беларусі даволі складана. Студэнт старэйшага ў Цэнтральнай Еўропе універсітэта у Мінску не першы раз. І, што цікава, тая самабытнасть, дзеля якой многія едуць у Прагу, яго не вабіць. Архітэктура пасляваеннага часу, простыя формы і такія ж людзі – тое, што прымушае яго вяртацца сюды зноў і зноў.
Адам Фалбэр, студэнт (Чэхія):
Ёсць ужо сучасная архітэктура XXI стагоддзя. Ёсць нейкія помнікі. Не столькі, як у Празе альбо ў іншых сталіцах еўрапейскіх, але яны ёсць. Гэта спалучэнне. Як раз тое, чым мне Мінск падабаецца.
Менавіта для такіх аматараў сёння і працуюць школы беларусістыкі ў нас і ў некаторых краінах Еўропы.
Людміла Кажухоўская, загадчык кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы:
Безумоўна, мы разглядалі летнюю школу як пляцоўку для камунікацыі, якая будзе працаваць на імідж нашай мовы, нашай краіны, нашай культуры.
Акрамя практычных заняткаў і лекцый студэнтаў чакае даволі разнастайная культурная праграмма. Гэта экскурсіі, індывідуальныя заняткі, якія нагадваюць хутчэй сустрэчу даўніх сяброў, чым выступленне навукоўцаў. Беларускія гульні, песні і скокі – асноўныя метады выкладання нашай мовы і ў аналагічных еўрапейскіх школах.
Наталля Астапава, выкладчык беларускай мовы (Эстонія):
У нас там дзеткі, якія не тое, што не ведаюць беларускай мовы, а якія нават ў Беларусі ніколі не былі. Яны прыходзяць да нас, і мы, чым можам, ім дапамагаем, каб гэта было цікава.
У Сіёры настаўніцкі вопыт не такі вялікі, як у Наталлі. Тым не менш, у далёкай Японіі ёй будзе што рассказаць не толькі пра фразеалагізмы, якія яны сёння вывучалі на лекціі, але і пра краіну, мову якой яна абрала для вывучэння.
Сіёра Кіёсава, выкладчык беларускай мовы (Японія):
Я ўжо была ў Брэсце і Гродна. Там захаваліся больш такія еўрапейскія будынкі, касцёлы. Адрозненне паказвае ад Рассіі.
Сёлета ў «Міжнародную летнюю школу беларусістыкі» паступілі 30 студэнтаў з розных куткоў свету.
Пасля істотнага перапынку цягам у некалькі год ладзіць такія сустрэчы Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы і Беларускі дзяржаўны універсітэт маюць намер як мага часцей. У планах таксама стварэнне центра сертыфікаціі, які дазволіць дакументальна падцвердзіць веды кожнага беларускамоўнага студэнта з-за мяжы. Такое прызнанне спатрэбіцца тым, хто з вывучэннем беларускай мовы хацеў бы звязать не толькі сваі захапленні, але, магчыма, і жыццё.
Адам Фалбэр, студэнт (Чэхія):
Я проста люблю Беларусь, таму я вырашыў вывучыць абедзе дзяржаўныя мовы (і рускую, і беларускую). Атмасфера тут захавалася такая, якой на радзіме ў мяне няма.
Негледзячы на тыя адрозненні, якія сёння існуюць паміж рознымі краінамі, агульнага, тым больш паміж славянскімі народамі, больш чым дастаткова. І гэта не толькі мова, ў якой дзесяткі падобных слоў.