У Полацку напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны навучэнцам прапанавалі прайсці школу мужнасці

Навіны Беларусі. У Полацку напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны навучэнцам каледжаў прапанавалі прайсці школу мужнасці. На цэлы дзень маладыя людзі акунуліся ў армейскія будні. Умовы максімальна прыбліжаны да ладу вайсковага жыцця салдат тэрміновай службы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. 

Як гэта было – раскажа Віктар Праліч.

У Полацку напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны навучэнцам прапанавалі прайсці школу мужнасці-1

Віктар Праліч, карэспандэнт:
Пагрузіцца ў вайсковыя будні вырашылі 23 навучэнцы полацкіх каледжаў. Лічба напярэдадні свята сімвалічная. Жадаючых паўдзельнічаць было столько, што арганізатрам нават прыйшлося праводзіць кастынг.

Будучыя аграрыі, эканамісты, педагогі, леснікі гэты ранак пачалі незвычайна. Замест звыклага грамадзянскага адзення – вайсковая экіпіроўка, вага якой некалькі кілаграмаў. Праграма для такіх «навабранцаў» даволі насычаная. Ім трэба было прайсці курс маладога байца за дзень. Да апоўдня тэорыя. Пасля – самае цікавае – практыка.

У Полацку напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны навучэнцам прапанавалі прайсці школу мужнасці-4

Марыя Лаханава, галоўны спецыяліст Полацкага раённага камітэта БРСМ:
В целях гражданско-патриотического воспитания молодежи, допризывной подготовки молодёжи к воинской службе, пришла такая идея создать впервые в Полоцке проект «Мужество. Доблесть. Честь». Инициатором проекта был Полоцкий районный комитет БРСМ. Наша инициатива. Нас поддержали в войсковой части.

Інжынерная, страявая, медыцынская і безумоўна агнявая падрыхтоўка. Гэтага моманту маладыя людзі чакалі асабліва. Ім дазволілі не толькі патрымаць у руках сапраўдную зброю, але і дэтальна азнаёміцца з ёй. Усё пад наглядам вопытных ваеннаслужачых.

У Полацку напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны навучэнцам прапанавалі прайсці школу мужнасці-7

Аляксандр Чаркасаў, навучэнец Полацкага эканамічнага каледжа:
Все не так красиво, как в фильмах. На самом деле тяжелее. То же самое, как у нас прошло занятие по разминированию. Казалось бы, все так легко, а на самом деле тяжелее. Современные парни, допустим, говорят, что не хотят идти в армию, если будет больше таких мероприятий, то у них мнение поменяется. Потому что это действительно интересно.

У Полацку напярэдадні свята Дня абаронцы Айчыны навучэнцам прапанавалі прайсці школу мужнасці-10

Ужо ўвечары гэтых салдат чакаў «дэмбель». Эмоцый і ўражанняў ім хопіць надоўга нават за такі кароткі тэрмін вайсковай службы. Многія прызналіся, што такое знаёмства з буднямі абаронцаў – сапраўдны падарунак напярэдадні 23 лютага.

Віктар Праліч:
Заўтра падобны квэст арганізуцюь для полацкіх школьнікаў. 23 хлопцы наведаюць часць памежнай службы.

Подписывайтесь на нас в Telegram!