На Міншчыне распрацоўваюць навагоднія экскурсійныя маршруты: у госці запрашаюць рэзідэнцыя Лесавіка і сядзіба Дзеда Мароза

Анімацыйную святочную праграму рыхтуюць усе раёны вобласці. Найбольш цікавыя праекты прадстаўляюць Валожынскі і Дзяржынскі.

На Валожыншчыне, да прыкладу, можна наведаць рэзідэнцыю Лесавіка, а таксама завітаць на абласную спартыўна-аздараўленчую базу «Галактыка». Гасцей будуць чакаць і галоўныя героі навагодніх святаў.

Ужо ў суботу ў экалагічным цэнтры «Станькава» адчыніцца сядзіба Дзеда Мароза і Снягуркі. Наведвальнікі змогуць прыняць удзел у забаўляльных гульнях і падзівіцца на шыкоўную елку. Таксама тут можна будзе арганізаваць экскурсію ў заасад і пачаставацца ў кафейні.

Заказаць падарунак у Дзеда Мароза паспеюць усе, бо казачныя персанажы будуць гасцяваць у Станькава ажно да сярэдзіны студзеня, паведамляе карэспандэнт телекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».