Абласная стаматалагічная паліклініка адзначае 70-годдзе

Навіны Беларусі. Абласная стаматалагічная паліклініка сёлета адзначае сямідзесяцігоддзе. З дня існавання галіна медыцыны, адказная за здаровыя ўсмешкі і добры настрой жыхароў Міншчыны, ішла наперад сямімільнымі крокамі. Прасторныя кабінеты, сучаснае абсталяванне, найноўшыя метады лячэння і матэрыялы – сёння не ў навіну нават на раёне.

Стаматалогія вобласці адноўлена амаль на ўсе сто. Расце з кожным годам ў паліклініцы і прыбытак ад платных паслуг. 70 мільярдаў за год – прывычная сума для стаматолагаў вобласці. Пра ўзровень паліклінікі і беларускіх спецыялістаў добра ведаюць і замяжой, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТВ.

Светлыя пакоі, сучастнае абсталяванне і атмасфера, поўная спакою і даверу, – карціна, якую цяпер можна назіраць нават ў самым маленькім кабінеце вясковага стаматолага. Рэаліі сённяшняга дня выбіваюцца з успамінаў мінулага.

Алег Жываеў, галоўны ўрач Мінскай абласной стаматалагічнай паліклінікі:
Ветераны впоминали ножные машины, которые еще работали в 50–60-х годах прошлого столетия. И с этими машинами они выезжали в командировки на проведение плановой санации детских организованных коллективов, помогали районам, где не было укомплектованности врачебными кадрами.

Калі яшчэ некалькі гадоў таму замены патрабавала палова савецкага абсталявання, то сёння толькі 11%. Стаматалогія вобласці адноўлена амаль на ўсе сто.

Таццяна Каласоўская, урач-стаматолаг-тэрапеўт Мінскай абласной стаматалагічнай паліклінікі:
Современные пломбировочные материалы, которые позволяют уйти пациенту полностью изменившимся. Порой, когда человек встает из кресла и смотрит на себя, у него только эмоциональные возгласы от проведенной работы. Конечно, испытываешь удовольствие и ты, и твой пациент. 

Прафілактыка, карысныя звычкі па догляду – асновы, з якіх пачынаецца размова зубнога лекара з пацыентам. Не адстае ў сценах паліклінікі і развіццё сучасных тэхналогій. Візіт да стаматолага сёння – гэта поўны комплекс паслуг.

Пераможца абласнога конкурсу прафісійнага майстэрства 2014 на сваім першым месцы працы вось ужо чацвёрты год. Застаўся пасля інтэрнатуры клапаціцца пра ўсмешкі сваіх пацыентаў. Конкурс – гэта не толькі своеасаблівыя спаборніцтвы. Калі хочаце, гэта, як алімпіяда для стартсменаў, пад час якой трэба паказаць усе, на што здольны, і з найноўшымі напрацоўкамі ў сферы пазнаёміцца.

Таццяна Каласоўская, урач-стаматолаг-тэрапеўт Мінскай абласной стаматалагічнай паліклінікі:
Учиться, учиться и еще раз учиться! Стоматология, действительно, не стоит на месте.

У гэтым і ёсць сакрэт поспеху, з якім прафесіяналы дзеляцца сёння і са сваімі пацыентамі.

Таццяна Калеснікава:
Дети с измальства приучены к походам к стоматологу. И в прафилактических целях, и в лечебных. В частности, юноша сейчас пошел. И как-то все очень спокойно, врачи подбираются очень душевные. Сейчас стоматология на достаточно хорошем уровне. Все с обезболиванием.

З году ў год абласная палікліка, як сказалі б эканамісты, павялічвае экспарт. Сярод замежных пацыентаў – госці блізкага і далёкага замежжа, у чарзе за беласнежнай усмешкай можна сёння сустрэць нават жыхароў Ізраіля і Ірана. І сакрэт такой папулярнасці не толькі ў высокім узровені нашай медыцыны.

Уладзімір Санкевіч, стаматолаг-артапед Мінскай абласной стаматалагічнай паліклінікі:
Может 3D-принтер напечатать какую-то готовую реставрацию. Компьютеры могут выполнить какую-то техническую часть, но без человека здесь, к сожалению, не обойтись. Поэтому человек должен работать с человеком.

Нягледзячы на сучаснае абсталаванне, дарагія матэрыялы і найскладанейшыя тэхналогіі, абласная стаматалогія захоўвае статус бюджэтнай. Апошнія сусветныя напрацоўкі для здаровай усмешкі даступны кожнаму жыхару вобласці абсалютна бясплатна.