Першы дзень галасавання прадэманстраваў палітычную актыўнасць моладзі – ЦВК
Другі дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў. Участкі адкрыліся апоўдні і без перапынку на абед будуць працаваць да 19:00, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.
Ігар Карпенка: «Думаю, што грамадзяне актыўна прымуць удзел у галасаванні». Падрабязнасці.
Палітычную актыўнасць грамадзян прадэманстраваў першы дзень галасавання. Амаль 6 % насельніцтва ўжо вызначыліся, хто будзе прадстаўляць іх інтарэсы як у парламенце, так і ў мясцовых Саветах. Яўка дастаткова высокая, адзначылі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. Асаблівую актыўнасць праяўляе моладзь. За ходам электаральнай кампаніі сочаць замежныя прадстаўнікі, а ў Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі інфармацыя з месц аператыўна паступае ад нацыянальных экспертаў. Для назірання за выбарамі ў Беларусь яшчэ прыедуць прадстаўнікі цэнтральных выбарчых камісій краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Ігар Карпенка, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі:
ЦИК стран СНГ будут представлены все. Едут три председателя ЦИК (Узбекистан, Казахстан и Таджикистан), едут заместители председателей, члены ЦИК, работники аппаратов центральных избирательных комиссий. Они входят в различные интеграционные формирования и представляют миссии наблюдателей. Например, СНГ, миссия ШОС и так далее. В рамках миссии ШОС едут несколько представителей ЦИК Пакистана. Могу анонсировать, что в рамках избирательной кампании у нас пройдет ряд двусторонних встреч с руководителями ЦИК стран СНГ, а с руководителем ЦИК Узбекистана мы подпишем протокол о сотрудничестве. Это будет проходить в период открытия нашего информационного центра, в субботу.

На ўчастках для галасавання выбаршчыкі атрымліваюць розную колькасць бюлетэняў. Адзін у выпадку, калі галасуе грамадзянiн Расіі, які пастаянна пражывае на тэрыторыі нашай краіны, і аддаць свой голас ён можа за прадстаўніка ў Саветы дэпутатаў. У сельскай мясцовасці выбаршчыкі могуць атрымаць да чатырох бюлетэняў. Вынас прадстаўленага бланка за межы ўчастку строга забаронены. У адпаведнасці з заканадаўствам нельга весці фота- і відэаздымку бюлетэня.