У яе руках папера пераўтвараецца ў прыгожыя карагоды i кветкi. Як народны майстар стварае ўнікальныя выцінанкі
Усё жыццё Наталля Рыгораўна з песняй. І ў свае 85 выступае ў народным калектыве «Шчодрык». Талент перадаўся ад бацькоў. А мама Фядора навучыла яшчэ выцінанке. Пасля вайны упрыгожваць дом не было чым, і з 10 гадоў дзяўчынка пачала выразаць з газеты фiранкi і рушнікі. Але нават не ведала, што гэта мастацтва. Пакуль не сустрэла мясцовага этнографа.
Наталля Адзiнец, народны майстар Рэспублікі Беларусь:
У нас в деревне, в Речени ставили крест, я вырезала полотенце. И Сергей Выскварка подошёл ко мне и говорит: кто у вас вырезал? Я говорю, что сама. С тех пор пошло.
Так, з хаты выцiнанка выйшла ў масы. Сёння Наталля Рыгораўна перадае майстэрства новаму пакаленню. Прыходзіць у рэчаньскую школу і дом культуры. Папяровая казка захапіла і дарослых. Тут кожны можа прыдумаць нешта свае.
Як народны майстар стварае ўнікальныя выцінанкі? Даведаецеся, паглядзеўшы відэаматэрыял.