Так душэўна пачыналі заручыны нашы продкі на Паршынскай зямлi! Гэты край здаўна славіўся абрадамі і песнямі, якія перадаваліся ад бабуль унучкам. І калі вырашыла маладая пара згуляць вяселле, трэба было атрымаць згоду родных і дату прызначыць. Хлопец збіраў дружыну і адпраўляўся да будучай нявесты.